Перанесены візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ва Украіну
25.05.2010 13:23
—
Новости Общества
|
Візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ва Украіну, запланаваны на 25—27 мая, перанесены. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Кужанаў.
Планавалася, што дэлегацыю ўзначаліць спікер Савета Рэспублікі Барыс Батура. Аднак 20 мая Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго старшынёй Мінскага аблвыканкама. Новым старшынёй верхняй палаты парламента 24 мая выбраны Анатоль Рубінаў. Кужанаў паведаміў, што новая дата візіту ва Украіну зараз узгадняецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ва Украіну, запланаваны на 25—27 мая, перанесены. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і...
|
|