Пад Баранавічамі на базе адпачынку выявілі шалёнага сабаку. 21.by

Пад Баранавічамі на базе адпачынку выявілі шалёнага сабаку

26.05.2010 12:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сабака забягаў на тэрыторыю адной з баз адпачынку, размешчаных на беразе вадасховішча Гаць. Адпачывальнікі падкормлівалі яго.

19 мая, пасля таго як было заўважана, што сабака стаў агрэсіўным і кідаецца на іншых сабак, мясцовы егер адстрэліў жывёліну.

У Брэсцкай абласной ветэрынарнай лабараторыі 21 мая ў сабакі пацвердзілі дыягназ «шаленства».

Бондар адзначыла, што зараз дзевяць чалавек, якія кантактавалі з жывёлінай, атрымліваюць антырабічнае лячэнне.

На ўсіх базах адпачынку, размешчаных каля названага вадасховішча, а таксама ў вёсцы Яжоны, куды забягала сабака, праводзяцца супрацьэпідэмічныя і супрацьэпізаатычныя мерапрыемствы.

Паводле слоў спецыяліста, на адрас кіраўніцтва ўсіх баз адпачынку рэгіёну накіраваны ліст. У ім, у прыватнасці, нагадваецца, што калі на тэрыторыі базы ёсць старажавы сабака, ён павінен быць зарэгістраваны і штогод атрымліваць вакцынацыю ад шаленства. У выпадку калі ў месцы адпачынку забягае бадзяжная жывёліна, павінны падавацца заяўкі на яе адлоў.

З пачатку года на тэрыторыі Баранавіцкага раёна зарэгістраваны чатыры выпадкі шаленства ў жывёл: два — у лісіц, па адным — у ваўка і сабакі.


Ларыса Шыганава, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сабака забягаў на тэрыторыю адной з баз адпачынку, размешчаных на беразе вадасховішча Гаць. Адпачывальнікі падкормлівалі яго. 19 мая, пасля таго як было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика