Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне аб КСАР АДКБ
26.05.2010 12:12
—
Новости Общества
|
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 26 мая ратыфікавалі пагадненне аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ.
Як паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін, дакумент быў падпісаны Беларуссю 15 кастрычніка 2009 года з мэтай аб’яднання намаганняў дзяржаў — членаў АДКБ для супрацьстаяння ўзброенаму нападу, у тым ліку агрэсіі, і супрацьдзеяння іншым выклікам і пагрозам. З краін АДКБ ад падпісання пагаднення ўстрымаўся Узбекістан. У адпаведнасці з дакументам бакі ствараюць Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання, якія з’яўляюцца кампанентам пастаяннай гатоўнасці сіл і сродкаў сістэмы бяспекі АДКБ. Пры гэтым КСАР не могуць выкарыстоўвацца для вырашэння спрэчак паміж бакамі, якія падпісалі пагадненне. Рашэнне аб складзе, тэрмінах разгортвання і прымянення кантынгенту КСАР будзе прымацца Саветам калектыўнай бяспекі на падставе афіцыйнага звароту аднаго ці некалькіх бакоў на аснове кансенсусу і згоды бакоў, для якіх пагадненне набыло моц. У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 26 мая ратыфікавалі пагадненне аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ. Як паведаміў міністр абароны...
|
|