З наведваннем пунктаў рэгістрацыі на ЦТ трэба паспяшацца.... 21.by

З наведваннем пунктаў рэгістрацыі на ЦТ трэба паспяшацца...

27.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да заканчэння рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне засталіся лічаныя дні. Па стане на 21 мая рэгістрацыю прайшло ўжо 111 тысяч чалавек (гэта прыкладна на 12 тысяч чалавек менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года). У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў нагадалі, што апошні дзень рэгістрацыі — 1 чэрвеня. У апошнюю майскую суботу — 29 мая — пункты рэгістрацыі таксама будуць працаваць з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін. А 2 чэрвеня ні ў каго з тых, хто па нейкай прычыне спазніўся, дакументы прымацца ўжо не будуць.

Для рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне абітурыент павінен асабіста падаць заяву на адной з дзвюх дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (на свой выбар) і дакумент аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ, а таксама паказаць дакумент, які сведчыць яго асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца ці афіцыйную даведку, якая выдаецца органамі ўнутраных спраў у выпадку страты ці крадзяжу дакумента, які сведчыць асобу). Вадзіцельскае пасведчанне для рэгістрацыі не падыходзіць. Абітурыенты, якія маюць права на вызваленне ад платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ, павінны дакументальна пацвердзіць сваё права на льготу. Сума платы за прыём і афармленне дакументаў складае 10 тысяч рублёў за адзін вучэбны прадмет.

Да заканчэння тэрміну рэгістрацыі абітурыент мае права здаць пропуск ці абмяняць яго на пропуск па іншай дысцыпліне. Пропуск лічыцца зарэгістраваным, калі на ім ёсць пячатка ўстановы, вызначанай пунктам правядзення тэсціравання, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і ўказаны рэгістрацыйны нумар. У выпадку страты пропуску на ЦТ абітурыент можа звярнуцца ў пункт рэгістрацыі, каб атрымаць яго дублікат.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да заканчэння рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне засталіся лічаныя дні. Па стане на 21 мая рэгістрацыю прайшло ўжо 111 тысяч чалавек (гэта прыкладна на 12...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика