РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

28.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За пяць дзён на Зямлю абрынуцца адразу дзве магнітныя буры

Зямля ўжо сёння апынецца ў зоне павышанай інтэнсіўнасці сонечнага ветру, злучанага з так званай каранарнай дзіркай на Сонцы.

У сувязі з гэтым на планеце чакаецца рэдкая з'ява — дзве магнітныя буры з інтэрвалам усяго ў некалькі дзён, адна з якіх пачалася ў чацвер, другая пачнецца 31 мая, у панядзелак. Паводле словаў навукоўцаў, геамагнітныя хваляванні з рознай інтэнсіўнасцю будуць працягвацца аж да пачатку чэрвеня. Лічыцца, што яны могуць прыводзіць да збояў у працы сістэм сувязі і навігацыі. А таксама ўплываць на самаадчуванне людзей, выклікаючы галаўны боль, бяссонніцу, перапады ціску.

Холад крыху адпусціць, але дажджы...

Сёння на тэрыторыю Беларусі завітае атмасферны фронт з боку Польшчы, які прынясе невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы ў асноўным у паўднёва-заходнія рэгіёны Беларусі, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.

У суботу і нядзелю фон атмасфернага ціску знізіцца і месцамі пройдуць невялікія дажджы і навальніцы. Тэмпература ўначы на суботу — 6—13, удзень 17—23 градусаў, па паўднёвым усходзе (Гомельская вобласць) — да 26 цяпла. Уначы на нядзелю 5—11 цяпла, удзень 16—21; па Гомельшчыне ўначы — 12—18, удзень — 22—28 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусь завітаюць вільготныя паветраныя масы з боку паўднёвага захаду Еўропы. Зноў пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы 8—15, удзень ад 15 на паўночным захадзе да 27 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ.

Вецер абясточыў

20 населеных пунктаў Гомельскай вобласці ў выніку моцнага ветру аказаліся раптам пазбаўленымі электрычнай энергіі.

Пацярпелі жыхары Рагачоўскага, Кармянскага і Жлобінскага раёнаў, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Акрамя таго, апынуліся без току Рагачоўскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых, санаторый "Прыдняпроўскі" і 6 малочнатаварных фермаў. За гадзіну энергетыкі забяспечылі паўсюль рэзервовае энергазабеспячэнне, і зараз праходзіць рамонт пашкоджаных участкаў ліній электраперадач.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Наркадзялкі разлічвалі на $1,5 мільёна

Гэтыя грошы яны спадзяваліся выручыць пры продажы 15 кілаграмаў "дурману", які трапіў у нашу краіну з Літвы.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, супрацоўнікі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС, УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці і групы "А" КДБ затрымалі шасцярых жыхароў сталіцы і вобласці, якія стварылі арганізаваную групу для пастаўкі ў рэспубліку асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Члены гэтай злачыннай групы набылі ў Літве шэсць кілаграмаў наркотыка, які ўтрымлівае ў сваім складзе небяспечнае псіхатропнае рэчыва парамецілэфедрон, каб рэалізаваць на тэрыторыі нашай краіны. Якраз пасля дастаўкі "дурману" ў Мінск іх і затрымалі. А на наступны дзень на сталічным чыгуначным вакзале былі затрыманыя праваднікі Дырэкцыі пасажырскіх перавозак Літоўскай чыгункі — двое грамадзян Літвы, у якіх канфіскавана каля 9 кілаграмаў гэта ж наркотыку, які яны павінны былі перадаць вышэйзгаданым партнёрам па "бізнэсу". Паводле слоў затрыманых, пры продажы небяспечнага рэчыва яны спадзяваліся зарабіць каля 1,5 мільёна долараў ЗША.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За пяць дзён на Зямлю абрынуцца адразу дзве магнітныя буры Зямля ўжо сёння апынецца ў зоне павышанай інтэнсіўнасці сонечнага ветру, злучанага з так званай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика