Свята ў Гродне абяцае быць незвычайным. 21.by

Свята ў Гродне абяцае быць незвычайным

28.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш дом — Беларусь

Падрыхтоўка да заключнай часткі VІІІ Фестывалю нацыянальных культур, якая адбудзецца 4-6 чэрвеня ў Гродне, практычна завершана.

Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш СТРУЖЭЦКІ. Ён нагадаў, што ідэя правядзення Фестывалю нацыянальных культур узнікла яшчэ ў 1992 годзе, а першы фестываль адбыўся ў 1994-1996 гадах. Свята стала своеасаблівым аглядам дасягненняў культуры нацыянальных супольнасцяў у нашай краіне.

— Гэта адзін з найбольш адметных, яскравых фестываляў, якія праводзяцца ў Беларусі, і ў той жа час унікальны ў Еўропе, — падкрэсліў намеснік міністра. — Бо ў такім фармаце фестывалі ў іншых краінах сёння яшчэ не праводзяць. Фестываль адлюстроўвае мір і згоду ў сферы нацыянальных адносінаў.

Сёння ў Беларусі пражываюць прадстаўнікі каля 140 нацыянальнасцяў, функцыянуе 124 грамадскія арганізацыі 25 нацыянальнасцяў, якія маюць магчымасць трансляваць самабытную культуру свайго народу. Пра папулярнасць і поспех Фестывалю нацыянальных культур сведчыць рост колькасці яго ўдзельнікаў — прадстаўнікоў усё новых і новых нацыянальнасцяў. Калі ў сярэдзіне 90-х выступалі прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў, то сёлета пакажуць сябе прадстаўнікі трыццаці трох.

Урачыстае адкрыццё VІІІ Фестывалю нацыянальных культур адбылося ў маі мінулага года ў Белдзяржфілармоніі і было прысвечана 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З кастрычніка па снежань мінулага года прайшлі адборачныя абласныя і Мінскі гарадскі туры. З канцэртнымі праграмамі выступілі больш за 2,5 тысячы чалавек. На заключнае мерапрыемства ў Гродне рэспубліканскім журы адабраныя 792 удзельнікі. Гэта 74 калектывы і 122 асобныя выканаўцы. Праграма свята вельмі насычаная, за тры дні адбудзецца каля 70 розных мерапрыемстваў.

Кожны раз Фестываль нацыянальных культур мае нейкую асаблівасць. Сёлета галоўнай адметнасцю стане тэма Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас фестывальных мерапрыемстваў адбудуцца сустрэчы з ветэранамі — прадстаўнікамі нацыянальных суполак і адмысловыя канцэрты, а таксама Вогнішча Памяці. На адной з вуліц Гродна плануецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі падпольшчыку Уладзіміру Волкаву, сын якога прыедзе з Чувашыі.

Упершыню на фестывалі будуць прадстаўленыя нацыянальныя падворкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а галоўнай тэмай усіх падворкаў стане абрад "радзіны". Навінкай стане і студэнцкая праграма, і дзве дыскатэкі — для моладзі і людзей старэйшых. Шмат іншых сюрпрызаў убачаць жыхары і госці Гродна ў першыя выхадныя чэрвеня. Само афармленне святочнага горада, якое даверылі маладому дызайнеру — пераможцу ў конкурсе, будзе зусім не звыклым.

— Гродна — выдатнае і ўнікальнае асяроддзе, дзякуючы якому фестываль прыжыўся менавіта там, — заўважыў Тадэвуш Стружэцкі. — Пры правядзенні першых фестываляў абмяркоўвалася ідэя правядзення свята нацыянальных культур па чарзе ў розных абласных цэнтрах, але мы пераканаліся, што менавіта ў Гродне можна найбольш поўна рэалізаваць ідэю фэсту. Гэта вызначае і этнакультурная сітуацыя ў горадзе, яго шматнацыянальнасць.

Каляндар фестывалю не абмяжоўваецца яго адкрыццём і закрыццём. На працягу двух гадоў адбыўся шэраг мерапрыемстваў у рамках фестывалю: міжнародны армянскі фестываль, літоўскі фестываль, мусульманскае свята "Сабантуй", фестываль польскай культуры Мінскай вобласці, канцэрт польскіх хароў, выстаўка ўкраінскай вышыўкі, чувашскае і казахскае святы, дабрачынныя канцэрты і г. д.

У падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю прымаюць удзел Міністэрства культуры, Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт і мясцовыя органы ўлады краіны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да заключнай часткі VІІІ Фестывалю нацыянальных культур, якая адбудзецца 4-6 чэрвеня ў Гродне, практычна завершана. Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика