На лета — у сям'ю
28.05.2010
—
Новости Общества
|
З падыходам лета ў кіраўніцтва школ-інтэрнатаў узнікаюць дадатковыя турботы. На канікулы дзяцей-сірот неабходна ўладкаваць у сем'і. Безумоўна, самы лепшы варыянт для дзяцей — гэта правесці лета ў нармальнай сям'і і адчуць сапраўдную сямейную атмасферу, бо выхаванцы школаў-інтэрнатаў жылі ў праблемных сем'ях ці нават не маюць бацькоў. У Целяханскай агульнаадукацыйнай спецыяльнай школе-інтэрнаце займаецца 139 дзяцей і з іх — 61 сірата. Я патэлефанаваў у Целяханы і меў размову з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Марынай Банчук. — Летась мы далі аб'яву ў раёнцы і каля 20 дзяцей-сірот правялі лета ў сем'ях. Сёлета дзеці таксама будуць уладкаваныя. — Хто і адкуль бярэ вашых выхаванцаў да сябе ў сям'ю? — У асноўным з нашага раёна, бо ў нас ёсць магчымасць трымаць сітуацыю пад кантролем. А хто? Тут малюнак даволі разнастайны. Бяруць дзяцей розныя людзі: даярка, настаўніца, пенсіянерка... Іншым разам тэлефануюць і просяць, каб мы параілі, якое дзіця ўзяць. — Марына Сцяпанаўна, а праблемы ўзнікаюць? Напрыклад, сям'я ўзяла дзіця, а затым вяртае ці наадварот, прывыкаюць да дзяцей... — За ўвесь час маёй працы ў школе, здаецца, быў толькі адзін выпадак калі не склаліся адносіны, а так праблем няма. Сем'і, у якіх дзеці пабывалі летам, часта забіраюць іх на канікулы ўвосень і ў зімку. Прывыкаюць, а дзве дзяўчынкі жывуць ужо ў прыёмных сем'ях. — Скажыце, якія грошы атрымлівае сям'я за дзяцей, якіх узялі на лета? — Калі нехта думае, што сірот бяруць з-за грошай, то ён памыляецца, бо сума тая даволі сімвалічная. — Але ж не ўсе трапляюць у сем'і? — А тыя дзеці, якіх не ўдалося ўладкаваць, будуць адпачываць летам у аздараўленчых лагерах. Мы заказваем пуцёўкі і ў нас нават ёсць выбар, куды дзяцей накіраваць. Так адбываецца ў Івацэвіцкім раёне, а якая сітуацыя ў школе-інтэрнаце вёскі Моўчадзь, што ў Баранавіцкім раёне? — Пераважная большасць нашых вучняў на лета адправяцца ў родныя сем'і. У нас ёсць яшчэ і прышкольны лагер, у якім 20 дзён будуць знаходзіцца дзеці, — паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Ніна Валынец. паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Ніна Валынец.— Дзеці на канікулах хоць і будуць пры сваіх бацьках, толькі часта тыя сем'і праблемныя... — У такіх выпадках назіраць за імі будуць мясцовыя аддзелы адукацыі. Ёсць некалькі дзяцей, у якіх вельмі складаная сітуацыя і іх мы накіроўваем у сацыяльныя прытулкі. А ў Ястрамбельскай школе-інтэрнаце ўвогуле аптымістычная сітуацыя. Пры школе з 1 па 20 чэрвеня будзе працаваць аздараўленчы лагер, а 20 дзяцей паедзе дамоў. Выхаванцы інтэрната будуць адпачываць і ў лагеры "Дружба", які належыць мясцовай птушкафабрыцы. Пашанцавала і тым, хто адправіцца на лета ў Італію. Там 40 дзяцей будуць знаходзіцца ў італьянскіх сем'ях. Многія з дзяцей паедуць у Італію не ўпершыню і ў сем'і, дзе іх чакаюць. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З падыходам лета ў кіраўніцтва школ-інтэрнатаў узнікаюць дадатковыя турботы. На канікулы дзяцей-сірот неабходна ўладкаваць у сем'і. Безумоўна, самы лепшы...
|
|