Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на нерэгістрацыю «Маладога фронту»
28.05.2010 17:52
—
Новости Общества
|
Вярхоўны суд 28 мая адмовіў у задавальненні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі маладзёжнага аб’яднання «Малады фронт».
Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар арганізацыі Станіслаў Стэсік. Паводле яго слоў, Вярхоўны суд палічыў законным рашэнне міністэрства аб адмове ў рэгістрацыі «Маладога фронту». Міністэрства юстыцыі адмаўляла ў рэгістрацыі арганізацыі шэсць разоў. Апошні ўстаноўчы з’езд «Маладога фронту» прайшоў 30 студзеня 2010 года, а дакументы на рэгістрацыю былі пададзеныя 28 лютага.Падставай для адмовы стаў юрыдычны адрас аб’яднання, які, як лічыць Мінюст, не адпавядае патрабаванням заканадаўства. Таксама ў адказе Мінюста паведамлялася, што, «паводле звестак, якія маюцца ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 43 заснавальнікі МГА «Малады фронт» (больш за палову іх агульнай колькасці), у тым ліку амаль усе члены кіруючага органа гэтага грамадскага аб’яднання, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, мнгоія з іх — неаднаразова, у тым ліку за правапарушэнні, звязаныя з парушэннем грамадскага парадку, правоў і свабод іншых асоб». Так, падлічыў Мінюст, старшыня аб’яднання Зміцер Дашкевіч прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 16 разоў, Іван Шыла — 17, Крысціна Самойлава — 13, Дзяніс Карноў — 11 разоў. «Вышэйпазначанае не сведчыць аб намеры заснавальнікаў МГА «Малады фронт» ажыццяўляць дзейнасць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадскі парадак, правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян», — адзначаецца ў адказе Мінюста. 31 мая ўстаноўчы з’езд «Маладога фронту» пройдзе сёмы раз. Зараз «Малады фронт» мае статус міжнароднага маладзёжнага грамадскага аб’яднання. У 2007 годзе ён быў афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўны суд 28 мая адмовіў у задавальненні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі маладзёжнага аб’яднання «Малады фронт». Пра гэта... |
|