Прэс‑служба прэзідэнта абвяргае інфармацыю пра сённяшнюю сустрэчу Лукашэнкі з Януковічам. 21.by

Прэс‑служба прэзідэнта абвяргае інфармацыю пра сённяшнюю сустрэчу Лукашэнкі з Януковічам

28.05.2010 17:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэс‑служба прэзідэнта Беларусі аспрэчвае інфармацыю пра сённяшнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Віктарам Януковічам.

Інфармацыю аб тым, што 28 мая ў Батурыне (Чарнігаўская вобласць Украіны) нібыта адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны, распаўсюдзіла сёння агенцтва РБК са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі Януковіча. Паведамлялася, у прыватнасці, што на сустрэчы будзе абмяркоўвацца ў тым ліку пытанне аб дэмаркацыі беларуска‑ўкраінскай мяжы.

«Інфармацыя РБК, мякка кажучы, не адпавядае рэчаіснасці», — заявіў кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі. «Прэзідэнт знаходзіцца ў Мінску, у сваёй рэзідэнцыі, працуе», — дадаў ён.

Нагадаем, інфармацыя пра магчымую сустрэчу Лукашэнкі і Януковіча з’явілася яшчэ напярэдадні, 27 мая, аднак і ў Мінску, і ў Кіеве яе аспрэчылі.

29 красавіка прэзідэнт Украіны наведаў Мінск з афіцыйным візітам. Пасля гэтага Лукашэнка і Януковіч сустракаліся 8 мая на нефармальным саміце СНД пад Масквой.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс‑служба прэзідэнта Беларусі аспрэчвае інфармацыю пра сённяшнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Віктарам Януковічам. Інфармацыю аб тым, што 28 мая ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика