Два выпускника Хоревской школы получили ключи от новых тракторов. 21.by

Два выпускника Хоревской школы получили ключи от новых тракторов

02.06.2010 11:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Хараўской СШ традыцыйны апошні званок адзначыўся неардынарнай падзеяй: двум выпускнікам школы дырэктар ААТ "Айчына" У.М. Бандарэнка ўручыў ключы ад новенькіх трактароў.

Як зазначыў Уладзімір Міхайлавіч, сёння гаспадарка трывала стаіць на нагах, але не варта забываць пра яе будучыню. І яна - за сённяшнімі выпускнікамі, якія могуць стаць выдатнымі спецыялістамі. ААТ "Айчына" па іх жаданні можа накіраваць на навучанне за сродкі арганізацыі. І не толькі на аграрныя прафесіі: сучаснай вытворчасці патрэбны і цырульнікі, і эколагі, і людзі многіх іншых прафесій. З адной умовай: працаваць трэба на радзіме. Акрамя таго, гарантавана будзе жыллё і дастойная аплата працы.

Безумоўна, пакуль нельга сказаць, што ўсе 24 выпускнікі Хараўской СШ абавязкова вернуцца працаваць у вёску. Але прыклад Аляксея Нежывінскага і Максіма Марчыка, якія і сталі ўладальнікамі ключоў ад трактараў, многіх прымушае задумацца.

Хлопцы неаднаразова падчас летняй практыкі працавалі ў гаспадарцы. Не апошнюю ролю адыграў і прыклад іх бацькоў, якія лічацца ў акцыянерным таварыстве аднымі з лепшых механізатараў. Таму, калі Аляксей і Максім напісалі заявы аб прыёме на працу, кіраўніцтва ААТ "Айчына" адразу прыняла станоўчае рашэнне і даверыла навічкам новенькую тэхніку.

- Такая падзея стане добрым прыкладам для тых, хто пакуль вучыцца, - гаворыць дырэктар школы С.П. Шчадрына. - І калі надыдзе час прымаць рашэнне, то чаму б перавагу не аддаць вёсцы?

 

На здымку: дырэктар ААТ "Айчына" У.М. Бандарэнка з будучымі механізатарамі Аляксеем Нежывінскім і Максімам Марчыкам

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопцы неаднаразова падчас летняй практыкі працавалі ў гаспадарцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика