Газета “Народная Воля” атрымала яшчэ адно папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Гэта ўжо трэцяе цягам года папярэджанне на адрас выдання.
“Адзінае, што магу сказаць - мы будзем яго абскарджваць”, - паведаміла Еўрарадыё намесніца галоўнага рэдактара газеты Марына Коктыш.
Нагадаем, што першае папярэджанне рэдакцыя “НВ” атрымала 17 лістапада за артыкул “Не перашкаджай іншым адстойваць свабоду”. Мінінфармацыі палічыла, што ў артыкуле ўтрымоўваўся “заклік замінаць законнай дзейнасці ЦВК, а таксама заклік да дзейнасці, якая адносіцца да экстрэмістскай”. Другое пісьмовае папярэджанне газета атрымала 24 снежня за распаўсюд нібыта не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі.