Новыя замежныя камандзіровачныя. 21.by

Новыя замежныя камандзіровачныя

04.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пастанову Мінфіна адносна ўстанаўлення нормаў аплаты камандзіровачных расходаў пры службовых камандзіроўках за мяжу ўнесены дапаўненні. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў міністэрстве, датычацца яны пакрыцця выдаткаў па найме жылога памяшкання пры службовых камандзіроўках у шэраг краін свету — Азербайджан, Арменію, Балгарыю, Батсвану, Венгрыю, Данію, Егіпет, Індыю і іншыя. Напрыклад, калі дагэтуль гранічная норма аплаты найму жылога памяшкання ў цэлым па Арменіі складала 50 долараў, а ў сталіцы Баку — да 100 долараў, дык цяпер гэтыя лічбы складаюць адпаведна да 100 і да 120 долараў. Раней пры службовых камандзіроўках у Расію камандзіраваны мог разлічваць на пакрыццё выдаткаў па найме жылога памяшкання ў памеры да 90 долараў у цэлым па краіне (а пры камандзіроўках у Маскву і Санкт-Пецярбург — да 120 долараў), дык цяпер гэтая норма складае да 120 долараў па краіне (і да 140 долараў пры службовых камандзіроўках у Маскву і Санкт-Пецярбург). Як дадалі газеце ў міністэрстве, у некаторых выпадках змяненні адбыліся з-за таго, што краіна ўвайшла ў еўразону, адпаведна, нормы пакрыцця выдаткаў па найме жылога памяшкання былі пералічаны з долараў ЗША ў еўра. Напрыклад, гэта адбылося ў дачыненні да Даніі.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пастанову Мінфіна адносна ўстанаўлення нормаў аплаты камандзіровачных расходаў пры службовых камандзіроўках за мяжу ўнесены дапаўненні. Як паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика