АБЗАЦ
08.06.2010
—
Новости Общества
|
Грамадзяне Беларусі пад Адэсай трапілі ў ДТЗ, у выніку якога адзін чалавек загінуў і сямёра траўмаваныя. Трагедыя адбылася ўначы на аўтадарозе Кіеў-Адэса. Вадзіцель аўтамабіля "Мерседэс-212" не выбраў бяспечную хуткасць і сутыкнуўся з аўтамабілем "КамАЗ-320" з прычэпам. У выніку адзін пасажыр загінуў на месцы, кіроўца і шасцёра іншых пасажыраў з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя ў мясцовыя бальніцы. Поле канапель плошчай 1 га знішчана памежнікамі пры ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі КДБ ў Пінскім раёне. Зялёная маса скошаных і знішчаных канапель склала каля 1,7 т. Балгарыя спрашчае візавы рэжым для грамадзян Расіі, Украіны, Беларусі і Малдовы. Бясплатныя візы будуць выдавацца асобам, якія ўдзельнічаюць у міжнародных спартыўных спаборніцтвах, моладзевых, культурных і творчых мерапрыемствах, а таксама выкладчыкам, якія ажыццяўляюць паездкі з адукацыйнымі мэтамі. Акрамя таго, пад гэтую катэгорыю трапляюць навукоўцы, прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый узростам да 25 гадоў, удзельнікі афіцыйных праграм абмену і інш. У Рагачоўскім раёне патануў дзевяцігадовы хлопчык з Расіі, які адпачываў з бабуляй у санаторыі "Прыдняпроўскі". Жанчына з унукам прыехала ў санаторый у канцы мая. 3-га чэрвеня яна пайшла на працэдуры, дазволіўшы ўнуку самастойна пагуляць па тэрыторыі санаторыя, але хлопчык адправіўся на раку. ПОЎНЫ АБЗАЦ Супрацоўнікі Упраўлення ўласнай бяспекі ГУУС Пецярбурга затрымалі двух супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі і абрабавалі кіроўцу, што "падрэзаў" іх на дарозе, а таксама спалілі яго машыну. 6 чэрвеня каля 1.20 на дарозе "Зеленагорск—Аганькі" пад Пецярбургам міліцэйскую машыну падрэзаў Ford Focus. Жадаючы адпомсціць, міліцыянеры дагналі іншамарку, за рулём якой знаходзіўся 29-гадовы генеральны дырэктар ТАА "Транс-сэрвіс". Міліцыянеры забралі ў прадпрымальніка каля 7 тыс. расійскіх рублёў, дакументы і павялі ў лес, дзе сталі яго збіваць. Бізнэсмен змог вырвацца і ўцячы. Ён дабраўся да бальніцы, дзе яму былі дыягнаставаныя закрытая чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія сінякі. Мужчына быў шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці. У ходзе вышуку напаўшых за кіламетр ад месца здарэння быў знойдзены спалены аўтамабіль. Па падазрэнні ва ўчыненні нападу затрымалі двух супрацоўнікаў аддзела пазаведамаснай аховы Курортнага РУУС Пецярбурга.У Цюрыху амаль гадзіну лавілі слана, які збег з цырка, што прыехаў на гастролі. Сланіха па мянушцы Сабу вырвалася на волю, калі яе пераводзілі ў трэйлер. Жывёліна прагулялася па дзелавым цэнтры Цюрыха і нават паспела выкупацца ў возеры. У час незапланаванай прагулкі сланіху суправаджалі супрацоўнікі мясцовай паліцыі. Толькі праз гадзіну пасля ўцёкаў дрэсіроўшчыку ўдалося ўгаварыць Сабу вярнуцца ў цырк. Паводле слоў прадстаўнікоў паліцыі Цюрыха, прагулка сланіхі па дзелавым цэнтры горада абышлася без разбурэнняў. Сама Сабу таксама не пацярпела. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Упраўлення ўласнай бяспекі ГУУС Пецярбурга затрымалі двух супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі і абрабавалі кіроўцу, што "падрэзаў" іх на дарозе, а... |
|