Запушчаныя зямельныя ўчасткі канфіскуюць максімум праз два гады
08.06.2010
—
Новости Общества
|
Закон РБ "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі" быў апублікаваны сёлета 21 мая. Нормы гэтага закона ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў упэўнены, што гэты дакумент паспрыяе спрашчэнню зямельных зносін з улікам практыкі ўжывання Кодэкса аб зямлі. Напрыклад, раней узнікалі пытанні па афармленні зямельных участкаў большых памераў для абслугоўвання жылых дамоў, чым гэта прадугледжана заканадаўствам. У горадзе для абслугоўвання жылога дома максімальны зямельны ўчастак складае 15 сотак, у сельскай мясцовасці — да 25 сотак зямлі. Цяпер, калі грамадзянамі набываюцца жылыя дамы на зямельных участках большых памераў, плошчу лішкаў зямлі магчыма аформіць у часовае карыстанне для агародніцтва. Новым законам дазваляецца выдзяляць зямельныя ўчасткі ў часовае карыстанне для будаўніцтва (устаноўкі) часовых індывідуальных гаражоў на прыдамавой тэрыторыі ў сельскіх населеных пунктах і для жыхароў шматкватэрных дамоў. Адрэгуляваны пытанні атрымання ў спадчыну зямельных участкаў, на якіх знаходзяцца жылыя дамы. Заканадаўства прадугледжвае атрыманне спадчыны па дзвюх падставах: па завяшчанні і па законе. На практыцы былі выпадкі, калі жылы дом атрымліваўся адным грамадзянінам па завяшчанні, аднак у дакуменце нічога не гаварылася пра зямельны ўчастак. Тады зямля павінна дзяліцца паміж усімі спадчыннікамі ўжо па законе. Узнікалі цяжкія пытанні аб правілах выкарыстання такой зямлі. Сёння зямельны ўчастак з правам пажыццёвага валодання атрымліваюць у спадчыну тыя асобы, якім адпісаны ў спадчыну жылы дом. Упершыню ў заканадаўстве па ахове і выкарыстанні зямель дазваляецца перадаваць прыватныя зямельныя ўчасткі іншым асобам пад выплату рэнты. Гэтая норма павінна павялічыць абарот зямельных участкаў на зямельным рынку. Прынятым законам дазваляецца даваць зямельныя ўчасткі юрыдычным асобам, у тым ліку і недзяржаўнай формы ўласнасці, у выпадку рэканструкцыі капітальных пабудоў без змянення яго функцыянальнага прызначэння. Дадатковыя зямельныя ўчасткі даюцца на праве пастаяннага карыстання, калі першапачаткова зямля пад аб'ектам давалася па гэтым праве. Захоўваецца першапачатковае права на зямельны ўчастак і пры рэарганізацыі арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці. Андрэй Гаеў адзначыў, што цяпер юрыдычныя асобы ў нашай краіне змогуць атрымліваць зямельныя ўчасткі ў часовае карыстанне для здабычы карысных выкапняў. Новыя нормы закона прадугледжваюць прымусовую канфіскацыю зямельнага ўчастка, калі ён не выкарыстоўваецца па прызначэнні, напрыклад, для вядзення сельскай гаспадаркі на працягу года, або праз два гады, калі ўчастак быў выдзелены для іншых мэтаў. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закон РБ "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі" быў апублікаваны сёлета 21 мая. Нормы гэтага закона ўступаюць у сілу праз... |
|