Пошліны на нафтапрадукты для Беларусі парушаюць міжнародныя абавязацельствы Расіі
08.06.2010
—
Новости Общества
|
Дзейная расійская экспартная пошліна на нафту — асабліва важкае выключэнне з рэжыму свабоднага гандлю, а спагнанне з 1 студзеня 2010 года вывазной мытнай пошліны на асобныя катэгорыі нафтапрадуктаў, што пастаўляюцца ў Беларусь з Расіі, парушае палажэнні міжнародных абавязацельстваў Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявілі БЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. "Унутраная расійская цана на газ істотна ніжэйшая за цану на газ у Беларусі нават з улікам транспартных выдаткаў. Гэта стварае істотныя цэнавыя перавагі для расійскіх кампаній і тавараў, якія яны вырабляюць, як на ўнутраным, так і на беларускім рынку і па сутнасці з'яўляецца франтальнай субсідыяй усёй расійскай эканоміцы. Абмежаваннем таксама з'яўляецца прадастаўленне ААТ "Газпрам" выключнага права на экспарт газу, што з'яўляецца мерай нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю", — адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. МЗС нагадвае, што цяпер у гандлі з Беларуссю замежнымі дзяржавамі прымяняюцца 28 абмежавальных мераў, у тым ліку 9 антыдэмпінгавых і 5 спецыяльных ахоўных. Найбольшую колькасць абмежавальных мераў прымяняе Расійская Федэрацыя (12), Украіна — 6, ЕС — 4, Індыя і ЗША — па дзве, Малдова і Кыргызстан — па адной... "Абмежавальныя меры, што прымяняюцца Расійскай Федэрацыяй, наносяць найбольшы эканамічны ўрон, што абумоўлена аб'ёмам гандлю і блізкасцю эканамічных сувязяў паміж нашымі краінамі", — падкрэсліваюць у міністэрстве. Так, у Расіі створаны няроўныя канкурэнтныя ўмовы для беларускіх вытворцаў, якія ўдзельнічаюць у тэндарах сістэмы дзяржаўных закупак. Ёсць абмежаванне доступу беларускіх тавараў да сістэмы расійскіх дзяржаўных закупак у выглядзе ўстанаўлення цэнавых прэферэнцый у памеры 15 працэнтаў толькі для пастаўшчыкоў расійскіх тавараў. Такія прэферэнцыі распаўсюджваюцца толькі на абмежаваны пералік беларускіх тавараў. Уведзены абмежаванні на доступ беларускай аўтамабільнай і камунальнай тэхнікі, што вырабляецца на тэрыторыі Расіі, да закупкі федэральнымі органамі выканаўчай улады і суб'ектамі РФ з выкарыстаннем субсідый. Ёсць забарона на распаўсюджванне льготных умоў крэдытавання ў расійскіх банках з субсідзіраваннем працэнтных ставак і набыцця сельгастэхнікі ў лізінг. Гэта мера адносіцца да забароненых у трактоўцы СГА імпартазамяшчальных субсідый. Прымяняюцца абмежаванні доступу беларускай аўта- і сельгастэхнікі для рэалізацыі сельскагаспадарчым таваравытворцам і сельскагаспадарчым спажывецкім кааператывам на ўмовах лізінгу. Працэдура ажыццяўлення дзяржаўнага ветэрынарнага і лабараторнага кантролю Расійскай Федэрацыі за колькасцю антыбіётыкаў у беларускай прадукцыі жывёльнага паходжання, а таксама адсутнасцю генна-мадыфікаваных мікраарганізмаў і меламіну арганізавана такім чынам, што стварае тэхнічныя бар'еры па доступе беларускай прадукцыі на рынак Расіі. Акрамя таго, у Расіі існуюць няроўныя ўмовы па рэгістрацыі гранічных аптовых цэнаў на лекавыя сродкі беларускай і расійскай вытворчасці. Гэта зніжае цэнавую канкурэнтаздольнасць экспарту беларускіх лекаў на расійскі рынак, бо новыя ўмовы ўстанаўліваюць прэферэнцыі для расійскіх суб'ектаў гаспадарання. Беларускае знешнепалітычнае ведамства заклікае беларускіх экспарцёраў па пытаннях, звязаных з прыняццем замежнымі дзяржавамі абмежавальных мераў эканамічнага характару адносна беларускіх тавараў, звяртацца ў аддзел ахоўных мераў і доступу на рынкі дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзейная расійская экспартная пошліна на нафту — асабліва важкае выключэнне з рэжыму свабоднага гандлю, а спагнанне з 1 студзеня 2010 года вывазной мытнай пошліны на... |
|