Якія будынкі ў Беларусі самыя старыя?
08.06.2010
—
Новости Общества
|
"Звязда" высветліла, дзе паспаліты люд можа памацаць 900-гадовую сценку і пабачыць храм, які памятае Вітаўта Вялікаг Запытайся ў каго, каторыя помнікі архітэктуры ў нас найстарэйшыя, дык назавуць які Мірскі ці Нясвіжскі замак. Гэта натуральна — бо згаданыя аб'екты найбольш рэкламаваныя, цяпер абодва замкі аднаўляюцца, паломніцтва турыстаў туды не спыняецца круглы год. Аднак Мірскі замак, паводле самых смелых падлікаў, пачаў будавацца ў 1506 годзе, Нясвіжскі — у 1583-м. Няўжо няма нічога старэйшага? Ёсць! Паспрабуем пералічыць у храналагічным парадку тыя будынкі, дзе захавалася прынамсі істотная частка аўтэнтыкі. У асноўны рэйтынг дзеля роўнасці не будзем браць драўляныя пабудовы і падмуркі храмаў. Па часе абмяжуемся прамежкам да XV стагоддзя ўключна. Такім чынам..
— Добра выпіўшы, адзначаючы свае імяніны 29 чэрвеня 1705 года, Пётр з Меншыкавым і некалькімі афіцэрамі ўчынілі ў Сафіі крывавую расправу над уніяцкімі святарамі, — распавядае пісьменнік-гісторык Уладзімір Арлоў. — Манахаў, якія адмовіліся падпарадкавацца п'янаму грубіяну, засеклі шаблямі проста ў храме, а попел развеялі над Дзвіной... У Сафіі зрабілі вайсковы склад. Роўна 300 гадоў таму, 1 мая 1710 года, тут выбухнуў порах... На думку некаторых гісторыкаў, Пётр загадаў наўмысна знішчыць Сафію, каб пазбавіць беларусаў гэтай святыні... У 1738-50-х гадах Сафію адбудаваў геніяльны Ян Глаўбіц — не ў першасным выглядзе, а ў вынайдзеным тады стылі віленскага барока. Глаўбіц максімальна захаваў рэшткі сцен і апсіды, уключыўшы іх у новы храм, сіметрычна паўтарыўшы з іншага боку. Сёння гэтая дзевяціметровая апсіда, якую можна агледзець з сярэдзіны Сафіі — найстарэйшая мураваная пабудова ў Беларусі. Дарэчы, літаральна гэтымі днямі Сафія зачыняецца на рэстаўрацыю: заменяць дах, вокны. На час працаў турыстам усярэдзіну ўваходу не будзе. Аднак, хто прыедзе ў Полацк у гэты перыяд, майце на ўвазе: рэстаўратары пакінулі колькі кавалкаў старажытнай апсіды незатынкаванымі звонку: калі стаяць тварам да ўваходу ў храм, іх можна пабачыць з правага боку, проста на дварэ.
Царква неаднаразова перабудоўвалася, а ў 1961 годзе камуністы знішчылі ўнікальны помнік. Спачатку дакладна абмералі і сфатаграфавалі, а пасля ўзарвалі... У незалежнай Беларусі, у 1992 годзе, царква была адноўленая, у яе ўключаныя захаваныя старажытныя сцены вышынёй да некалькіх метраў, якія можна пабачыць як з сярэдзіны храма, гэтак і звонку — іх абачліва не затынкавалі.
![]()
Цалкам белай вежа зрабілася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, за савецкім часам. Мясцовыя ўлады рыхтаваліся да чарговых святаў і вырашылі перастрахавацца, пабяліўшы вежу: каб розныя камісіі і дэлегацыі не дачапіліся да "не таго" колеру сцен... Адмылі вежу ўжо ў незалежнай Беларусі брэсцкія альпіністы і камянецкія ратаўнікі, аднавіўшы гістарычную справядлівасць.
Замак не страчваў свае абарончае функцыі ажно да 1710 года, калі яго спалілі шведы... Да сёння дайшлі рэшты толькі дзвюх вежаў (усяго было сем). Цэнтральная, або Шчытавая — тая, што захавалася найбольш, можна агледзець яе мур, вокны, байніцы. Другая захаваная частка належыць вуглавой альбо касцельнай вежы — бо знаходзіцца найбліжэй да Фарнага касцёла. Якраз цяпер ідзе дыскусія, якім чынам кансерваваць ці аднаўляць Наваградскі замак. Зразумела, што "дабудоўваць" яго нельга — гэта парушыць усе прынятыя ў свеце правілы захавання помнікаў архітэктуры. Аднак меры прымаць трэба, бо без кансервацыі замак можа быць страчаны. Таму нядаўна Міністэрства культуры пастанавіла ўсе сродкі ад латарэі "Скарбніца" пускаць на аднаўленне замка. Кошт латарэйкі роўны кошту цагліны. Дык пакладзем жа кожны па сімвалічнай цаглінцы на аднаўленне Наваградскага замка!
Замак вытрымаў шмат аблогаў, у выніку чаго сцены былі пашкоджаныя, а вежы і ўнутраная забудова знішчаныя цалкам. Аднак большая частка сценаў выстаяла: не дзіўна, бо яны маюць больш за 12 метраў вышыні і да 2 метраў таўшчыні! Ужо колькі дзесяцігоддзяў замак аднаўляецца. Прычым спачатку аднаўленне ішло з няякаснай цэглы, якую цяпер давялося разабраць. Сёлета ў Лідзе адбудуцца "Дажынкі" — дзеля гэтага на замак вылучаныя значныя сродкі. Ёсць спадзяванне, што Лідскі замак нарэшце паўстане ва ўсёй сваёй велічы і харастве!..
Замак стаіць у руінах некалькі апошніх стагоддзяў: ужо ў пачатку ХІХ стагоддзя ён быў у занядбаным стане, а мясцовыя жыхары пачалі разбіраць яго на камяні. Гэтаксама, як некалі гэтыя камяні сюды насілі. З XІV стагоддзя да нас дайшоў праклён: "Каб ты ўсё жыццё збіраў камяні на Крэўскі замак". Пры будове замка сапраўды было правіла, што кожны, хто праязджаў праз мястэчка, мусіў прывезці камяні на замак, спаганялі і з мясцовых жыхароў. Нават закінуты, Крэўскі замак уражвае сваімі 12-метровымі сценамі, якія маюць таўшчыню да 2,5 метра. Хочацца верыць, што разам з аднаўленнем іншых замкаў (Мір, Нясвіж, Косава, Ружаны, Наваградак, Ліда) — дойдуць рукі і сюды. Крэўскі замак мусіць быць гонарам нашай краіны!
Першапачаткова касцёл ва Уселюбе будаваўся як каталіцкі храм Яна Хрысціцеля. Ад 1576 па 1642 год з'яўляўся кальвінскім зборам, пасля зноўку стаўся касцёлам і быў асвечаны ў імя Святога Казіміра. У 1986 годзе касцёл моцна пацярпеў ад пажару, быў адноўлены ў 1988 годзе. Уселюбскі касцёл — найбольш ранні ўзор готыкі ў мураваным каталіцкім будаўніцтве ў Беларусі.
Пашкоджаны храм быў толькі аднойчы — у часе вайны з Масковіяй 1654-57 гадоў. Як і касцёл ва Уселюбе, у другой палове XVІ стагоддзя гэты храм быў прыстасаваны пад кальвінскі збор, у 1641 годзе вернуты каталікам. Пасля паўстання Каліноўскага, як і многія касцёлы, імперскія ўлады аддалі Ішкалдзь... На гатычны касцёл начапілі недарэчную цыбуліну... Унутранае ўбранне храма ў выніку перадачаў у розныя веры не захавалася. Аднак тут можна пабачыць цікавы вітраж найноўшага часу: людзі, якія едуць у чорнай машыне. Ксёндз Мацей ахвотна распавядае кожнаму, што гэта — рэальная гісторыя. За савецкім часам сюды прыехалі НКУСаўцы зачыняць і руйнаваць храм, але людзі літаральна на каленях пераканалі гэтага не рабіць. Другі наступ быў яшчэ больш брутальны: прыгналі тэхніку, бульдозеры. Тады вернікі леглі проста пад колы. Начальнік загадаў кіроўцу ехаць — проста па людзях. Аднак кіроўца выскачыў і сказаў: "Хочаш — едзь сам, я па людзях не паеду!" Гэтую гісторыю старыя жыхары пераказваюць і цяпер. А яшчэ ксёндз Мацей апавядзе вам трагічную гісторыю ксяндза Вінцэнта Латарэвіча. У 1919 годзе камуністы патрабавалі, каб ксёндз выракся веры. Святар адмовіўся. За гэта 19 сакавіка 1919 года яго жорстка забілі — адвезлі ў Мір, адсеклі галаву і выкінулі ў замкавую студню. Вернікі цішком выцягнулі забітага ксяндза і пахавалі каля Ішкалдскага касцёла... ...Дарэчы, знайсці Ішкалдзь лёгка. Многія бачылі на Брэсцкай трасе агромністую скульптуру зубра на мяжы трох абласцей — Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай. Дык вось, Ішкалдзь знаходзіцца літаральна некалькі кіламетраў управа (калі ехаць з Мінска). Аднак патрапіць туды можна толькі праз старую брэсцкую трасу, таму ўзбройвайцеся мапай! Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара і Андрэя ДЫБОЎСКАГА. МАЙ НА ЎВАЗЕ З рознымі агаворкамі (дзе руіны, дзе падмурак...) да спіса можна дадаць: Геранёны (Іўеўскі раён). Руіны замка, канец XV—пачатак XVІ ст. На вялікі жаль, усё, што засталося ад замка, — невялікія кавалкі вежаў 1-2 метры ў вышыню... Брэст, археалагічны музей "Бярэсце", рэшткі драўлянай забудовы XІ—XІІІ ст. Захаваліся пабудовы са сценамі да 7-12 вянцоў. Гродна. Стары замак, XІІ—XІX ст. Ад першапачатковага замка ацалелі толькі падмуркі і часткі сцен, іншае пабудавана значна пазней. Наваградак. Фарны касцёл, капліцы пачатку XVст. Касцёл у сённяшнім выглядзе пабудаваны ў 1712-23 гг. Аднак у яго аб'ём уключаныя тры ранейшыя капліцы пачатку XV стагоддзя. Дарэчы, у гэтым касцёле 12 лютага 1799 года быў ахрышчаны Адам Міцкевіч. Тураў (Жыткавіцкі раён). Падмуркі царквы 1170-х гг. Гэтая царква з'яўлялася самай буйной мураванай пабудовай на тэрыторыі заходніх земляў старажытнай Русі. Мела даўжыню 29,3 метра, шырыню 17,9 метра. Знішчаная землятрусам 3 мая 1230 года. Цяпер падмуркі расчышчаныя, над імі збудаваны павільён, кожны ахвотны можа агледзець унікальную рэліквію. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запытайся ў каго, каторыя помнікі архітэктуры ў нас найстарэйшыя, дык назавуць які Мірскі ці Нясвіжскі замак. Гэта натуральна — бо згаданыя аб'екты найбольш... |
|