Губіць людзей не піва. А адсутнасць меры. 21.by

Губіць людзей не піва. А адсутнасць меры

08.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна летам на вуліцах пачынаюць з'яўляцца адкрытыя кавярні, у якіх прынамсі раней апроч іншага прадаваліся і слабаалкагольныя напоі. Аднак адносна нядаўна была ўведзена адміністрацыйная адказнасць за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах. Што цяпер чакае аматараў "прапусціць" куфаль пеннага напою на свежым паветры?

Пачнём з таго, што ў вясенне-летні перыяд 2009 года продаж піва ў цэлым па краіне вялі каля 6 тысяч аб'ектаў грамадскага харчавання. Сёлета плануецца адчыніць на 30 працэнтаў больш летніх кавярняў, міні-кавярняў, арганізаваць працу пляцовак, што з'яўляюцца працягам залаў рэстаранаў, кавярняў. Адпаведнае заданне Міністэрства гандлю давяло да аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Такім чынам, плануецца, што продаж піва будуць весці больш за 7 тысяч аб'ектаў грамадскага харчавання.

Ці павялічыцца нагрузка на прадпрыемствы грамадскага харчавання ў сувязі з абмежаваннямі на спажыванне алкаголю ў грамадскіх месцах? У міністэрстве мяркуюць, што калі нагрузка і павялічыцца, дык нязначна. Нагадаем, што ўвядзенне адміністрыцыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах было скіраванае на папярэджанне п'янства і алкагалізму сярод няпоўнагадовых і падлеткаў як найбольш патэнцыйных пакупнікоў слабаалкагольных напояў і піва ў аб'ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі. Аднак на працы аб'ектаў грамадскага харчавання новаўвядзенне ніяк не адаб'ецца: спажыванне піва і слабаалкагольных напояў у іх дазволена. Больш за тое, Міністэрства гандлю прымае меры па падаўжэнні рэжыму працы гандлёвых аб'ектаў. Толькі за мінулы год падоўжаны рэжым працы на адну-дзве гадзіны ў 6,5 тысячы крамаў, значна была павялічана колькасць крамаў, якія гандлююць півам кругласутачна (з 15 да 279).

Для максімальнага насычэння гандлёвай сеткі півам айчынных вытворцаў у арганізацыях гандлю дадаткова размяшчаюцца халадзільныя шафы і іншае гандлёвае абсталяванне (зонты, камплекты мэблі, камплекты абсталявання для разліву піва з кегаў). Напрыклад, у Мінску вытворцамі будзе пастаўлена ў гандлёвыя арганізацыі 1300 установак для продажу піва і квасу ў разліў з кегаў (летась такіх установак было пастаўлена 1000 адзінак), больш за 1700 адзінак халадзільнага абсталявання і 400 камплектаў спецыяльнага гандлёвага абсталявання (тэнты, парасоны, палаткі, вынасныя сталы і крэслы).

Згодна з папярэднімі данымі, на пачатак года ў краіне забяспечанасць месцамі ў агульнадаступнай сетцы грамадскага харчавання на 1000 чалавек склала 23,5 месца пры нарматыве 17 месцаў. Пры гэтым у сталіцы і Мінскай вобласці размешчана звыш 3,5 тысячы аб'ектаў або 30 працэнтаў ад агульнай колькасці аб'ектаў грамадскага харчавання ў краіне (усяго іх 11,7 тысячы).

Вяртаючыся да тэмы кіёскаў, ва ўпраўленні арганізацыі гандлю і паслуг міністэрства канстатуюць: менавіта з іх знікненнем найперш падлеткі пазбавіліся магчымасці без асаблівых праблем набываць піва. Спецыялісты дадаюць, што ў 2009 годзе ў краіне на душу насельніцтва было спажыта на 0,42 літра алкагольных напояў менш, чым у 2008 годзе. Разам з тым гэты паказчык застаецца яшчэ даволі высокім (11,97 літра на чалавека). Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гранічны ўзровень спажывання алкагольных напояў не павінен перавышаць 8 літраў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна летам на вуліцах пачынаюць з'яўляцца адкрытыя кавярні, у якіх прынамсі раней апроч іншага прадаваліся і слабаалкагольныя напоі. Аднак адносна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика