Піва вяртаецца на прыпынкі, але толькі ў павільёны. 21.by

Піва вяртаецца на прыпынкі, але толькі ў павільёны

08.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У хуткім часе ў сталічнай вобласці будзе адменена забарона на гандаль півам і іншымі слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не болей за 7 працэнтаў у павільёнах з гандлёвай залай, што месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту. Гаворка ідзе менавіта пра такія павільёны, а не пра звычайныя кіёскі, асабліва падкрэслілі журналісту "Звязды" ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінаблвыканкама.

Нагадаем, забарона на продаж піва і слабаалкагольных напояў у кіёсках на прыпынках грамадскага транспарту была ўведзена ў Мінскай вобласці ў канцы лета мінулага года. Цяпер пенны напой зможа вярнуцца ў павільёны, што маюць гандлёвую залу. Рашэнне ўжо прайшло экспертызу і ўвойдзе ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання ў абласной газеце. На думку намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Анатоля ЮРАСТАВА, адбудзецца гэта на працягу тыдня. Мы пацікавіліся ў суразмоўцы як мэтай новаўвядзення, так і магчымым асартыментам піва, які павінен будзе з'явіцца ў вышэйназваных аб'ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі.

Анатоль Віктаравіч пацвердзіў, што, бясспрэчна, мэтай адмены забароны на гандаль півам з'яўляецца павелічэнне аб'ёмаў продажу пеннага напою.

— Наша рэкамендацыя: каб у продажы было да 95 працэнтаў піва найперш айчыннай вытворчасці. Аднак прымушаць выконваць гэты паказчык ніхто нікога не будзе. Так што ў павільёнах з гандлёвай залай, якія размешчаны на прыпынках грамадскага транспарту, натуральна будзе прадавацца і імпартнае піва.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткім часе ў сталічнай вобласці будзе адменена забарона на гандаль півам і іншымі слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не болей за 7...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика