Універсальная лічба. 21.by

Універсальная лічба

08.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Універсальным лік сорак называюць таму, што ён задае гадавому колазвароту святаў пэўную рытмічнасць і чаргаванне. Так, калі ўлічыць, што ў архаічным календары славян чатыры святы былі прымеркаваныя да зімовага і летняга сонцастаянняў і веснавога і восеньскага раўнадзенства, а яшчэ чатыры былі прымеркаваны да пераходных, міжфазавых тэрмінаў, то атрымаецца, што паміж асноўнымі святочна-абрадавымі комплексамі быў інтэрвал у сорак дзён.

 Менавіта саракадзённы інтэрвал захоўваецца паміж Раством Хрыстовым і Стрэчаннем, або Грамніцамі. У гэты дзень Дзева Марыя атрымала права ўпершыню пасля родаў наведаць храм і прачытаць ачышчальную малітву. На саракавы дзень пасля Уваскрэсення Хрыста адзначаецца свята Ушэсце. Такі ж адрэзак часу захоўваецца паміж Яблычным Спасам і Узвіжаннем.

 На пачатку фарміравання хрысціянства як рэлігіі Вялікі (перадвелікодны) пост працягваўся сорак дзён (такім па працягласці ён застаўся ў католікаў), роўна столькі ж доўжыліся разам узятыя Пятроўскі і Спасаўскі пасты, а таксама Піліпаўскі пост.

 Лічба-універсум шырока адлюстраваная ў каляндарных назіраннях чалавека за прыродай. Лічылася, калі на Саракі будзе мароз, то трэба чакаць яшчэ сорак замаразкаў, "Калі на Іллю дождж, то і пасля Іллі сорак дзён тож".

 Святочныя кантэксты, звязаныя з гарманізацыяй сямейных адносінаў, таксама падуладныя сімволіцы гэтага ліку. Напрыклад, хто на Дабравешчанне назаве мужа сорак разоў "любы", увесь год будзе цешыцца і радавацца яго добрым адносінам.

 Адзначым і тое, што лік сорак аказаўся вызначальным і ў звычаёвым праве іудзеяў. У Старым запавеце знаходзім: "І калі віноўны варты будзе біцця, то суддзя няхай загадае палажыць яго і біць пры сабе, гледзячы па вінаватасці яго, па ліку. Сорак удараў можна даць яму, а не больш...".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Універсальным лік сорак называюць таму, што ён задае гадавому колазвароту святаў пэўную рытмічнасць і чаргаванне. Так, калі ўлічыць, што ў архаічным календары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика