Зялёнае святло — хуткасці і камфорту
14.07.2010
—
Новости Общества
|
![]() Як паведаміў першы намеснік кіраўніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Яўген Пушак, запланаваны шэраг мер для таго, каб цягнікі змаглі рухацца з большай хуткасцю. На першым этапе Мінск і абласныя цэнтры краіны звяжуць цягнікі, здольныя пераадолець да 160 кіламетраў за гадзіну. "У першую чаргу цягнікі з такой хуткасцю будуць курсаваць у напрамку Брэста, — удакладніў спецыяліст. — Ужо сёння на асобных участках гэтага кірунку яны развіваюць па 140, у будучыні стаіць задача павялічыць хуткасць да 160, а потым і да 200 кіламетраў за гадзіну". Яўген Пушак адзначыў, што павышэнне хуткасці пасажырскіх цягнікоў у міжабласных зносінах на ўчастках агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў дасць магчымасць значна скараціць час іх руху, павысіць камфорт і якасць чыгуначнага сервісу. Гаворачы аб перспектывах развіцця гарадскага хуткаснага руху, Яўген Пушак нагадаў: ужо ў наступным годзе Беларуская чыгунка запусціць звышкамфартабельную гарадскую электрычку паміж станцыямі "Мінск-Пасажырскі" і "Ждановічы". Гэту адлегласць цягнік, які ўмяшчае 555 пасажыраў, будзе пераадольваць за 15-16 хвілін. Інтэрвал руху на першым этапе складзе 20-25 хвілін. “Беларуская чыгунка заключыла кантракт на пастаўку 10 сучасных электрапаяздоў са швейцарскай кампаніяй “Штадлер”, — адзначыў спецыяліст. — І ўжо вядзецца будаўніцтва дадатковага чыгуначнага палатна ў напрамку станцыі “Ждановічы”, па якім будзе хадзіць адна з новых электрычак”. Вольга Бяляўская Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск і абласныя цэнтры краіны звяжуць цягнікі, здольныя пераадольваць да 160 кіламетраў за гадзіну
|
|