Агонь толькі ў мангале!
10.06.2010
—
Новости Общества
|
Як паведаміў начальнік службы аховы дзяржлясфонду УП "Мінская лесапаркавая гаспадарка" Канстанцін Пузына, распальваць вогнішчы ў месцах, не прызначаных для гэтага, забаронена. Згодна з артыкулам 15.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не пацягнула нанясенне ўрону, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічыняў. А калі гэта выпадкова прывяло да пажару (у дзеяннях вінаватых не было складу злачынства) — прадугледжаны штраф у памеры ад 25 да 50 базавых велічыняў. Разам з тым, скарыстацца мангалам або жароўняй для прыгатавання шашлыку можна ў любым месцы пры ўмове, што агонь не будзе дакранацца да жывога надглебавага покрыва і лясной падсцілкі, адзначыў спецыяліст. Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны". "Мінск—Навіны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскіх і прыгарадных лясах нельга раскладваць вогнішчы, але можна карыстацца мангаламі. Як паведаміў начальнік службы аховы дзяржлясфонду УП "Мінская...
|
|