Пацяплела: на мяжы — чэргі фур
10.06.2010
—
Новости Общества
|
— Чарга фур з кіламетр — гэта яшчэ нармальна, — кажа вадзіцель фуры беларускай фірмы Руслан Ануфрыеў, які чакае дазволу ўехаць у Расію на беларуска-расійскай мяжы. Бывае, прыходзіцца стаяць у чарзе на "празрыстай" мяжы суткамі. І ўсё, як я лічу, з-за лішняй бюракратыі з расійскага боку. Вось копіі толькі рэкамендаваных для запаўнення дэкларацый папрасілі. І за афармленне гэтых папер-бланкаў трэба заплаціць 1000 расійскіх рублёў... Як высветлілася, кошт на розных пунктах пропуску розны: да 1800 расійскіх рублёў. І чарга розная: два і тры кіламетры бывае. Другі кіроўца-транзітнік канстатуе, што на беларускім боку мяжы ўсе неабходныя працэдуры для пропуску займаюць хвіліны. Сістэма дзейнасці беларускай мытні наладжана добра. Чаго не скажаш пра суседзяў. Як растлумачыў "Звяздзе" намеснік начальніка Віцебскай мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю Дзмітрый Голікаў, чэргі на беларуска-расійскай мяжы — рэч сезонная. У прыватнасці, цяпер, калі тэмпература паветра перавышае больш плюс 20 градусаў, рух вялікагрузнага транспарту забараняецца, каб не псавалася дарожнае палатно. Таму і ствараюцца чэргі. Паводле слоў намесніка начальніка мытні, расіяне патрабуюць запоўніць электронныя копіі дакумента мытнага транзіту. Гэта трэба зрабіць, калі тавары маюць еўрапейскае паходжанне (вязуць з Еўропы). І насамрэч працэдура займае шмат часу. Трэба спачатку звярнуцца на мытню, адкуль добраахвотна-прымусова адпраўляюць да мытнага брокера. Афармленне каштуе 1500—1800 расійскіх рублёў. А вось на беларуска-польскай мяжы ўжо даўно паспяхова дзейнічае электроннае дэклараванне: копія адпаведнага дакумента адразу з мяжы адпраўляецца ў тую ж Расію, калі груз дастаўляецца туды. Маглі б адпаведнае зрабіць і на беларуска-расійскай мяжы. Нашы мытнікі даўно да гэтага гатовыя. Даведка "Звязды": агульная працягласць беларуска-расійскай мяжы больш за 1200 кіламетраў. 17 пунктаў пропуску дзейнічаюць на мяжы з Бранскай, Пскоўскай, Смаленскай абласцямі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Чарга фур з кіламетр — гэта яшчэ нармальна, — кажа вадзіцель фуры беларускай фірмы Руслан Ануфрыеў, які чакае дазволу ўехаць у Расію на беларуска-расійскай мяжы....
|
|