П'яны мужчына выпаў з балкона. 21.by

П'яны мужчына выпаў з балкона

10.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 чэрвеня позна ўвечары ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Магілёўскім УМНС паступіла паведамленне з вуліцы Будаўнікоў абласнога цэнтра: з 4-га паверха выпаў чалавек і нейкім цудам упаў на балкон унізе.

Як выявілі выратавальнікі і медыкі, на балконе 3-га паверха знаходзіўся 28-гадовы мужчына ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Яго не ўдалося эвакуяваць звычайным чынам, таму што гаспадароў кватэры не было дома. Таму па высоўнай лесвіцы выратавальнікі падняліся на балкон, з дапамогай выратавальнай вяроўкі спусцілі пацярпелага на зямлю і перадалі медыкам, паведамілі ў прэс-службе Магілёўскага абласнога УМНС.

Мужчыну шпіталізавалі з пераломам нагі і ранай рукі. Ён расказаў, што выпіваў разам з братам, пасля чаго выйшаў на балкон асвяжыцца, нахіліўся праз парэнчы і не ўтрымаўся. Яму пашанцавала ўпасці не на зямлю, а на балкон ніжняга паверха.

Ілона Іванова. Фота Магілёўскага УМНС.

Агароджы могілак: кралі і... куплялі

На два гады пазбаўлення волі асуджаны жыхар Оршы, які займаўся крадзяжом металічнай агароджы з могілак: скраў з дзевяці месцаў пахаванняў на могілках у прыгарадзе райцэнтра.

Як паведаміў "Звяздзе" памочнік пракурора Аршанскага раёна Мікалай Лучына, цяпер ужо асуджаны здаваў агароджу на нелегальны пункт прыёму металалому, які арганізавала ва ўласным гаражы жыхарка Оршы.

За кожны кілаграм металу яна плаціла ажно 150 рублёў. Безумоўна, у Расіі магла зарабіць больш пры адпраўцы туды металалому. Дарэчы, падчас наведвання гэтага пункта міліцыянеры знайшлі вялікую колькасць агароджы могілак.

У раённай пракуратуры заклікаюць узмацніць кантроль за парадкам на могілках і інфармаваць праваахоўныя органы пра падпольныя пункты закупкі металу. Няўжо сумленне той жа скупшчыцы спала, і не сорамна было нажывацца на горы людзей, здзекавацца з іх памяцці?

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 чэрвеня позна ўвечары ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Магілёўскім УМНС паступіла паведамленне з вуліцы Будаўнікоў абласнога цэнтра: з 4-га паверха выпаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика