ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

10.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАЎНОЧНАЯ КАРЭЯ ПАЛОХАЕ ААН "ЖОРСТКІМІ МЕРАМІ"

Паўночная Карэя заявіла Савету Бяспекі ААН пра свой намер прыняць "самыя жорсткія меры" ў тым выпадку, калі міжнародная супольнасць прызнае версію Паўднёвай Карэі пра прычыну затаплення паўднёвакарэйскага карвета Cheonan у Жоўтым моры 26 сакавіка.

Пасланне было накіравана ў Савет Бяспекі ў сувязі з нядаўняй заяўкай на абмеркаванне абвінавачванняў у адрас КНДР, высунутых Паўднёвай Карэяй пры непасрэднай падтрымцы ЗША і Японіі. У паўночнакарэйскім дакуменце, у прыватнасці, выказваецца нязгода з высновамі камісіі Паўднёвай Карэі, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Швецыі, якая расследавала прычыны затаплення судна. Тым часам у сераду Паўднёвая Карэя запатрабавала ад КНДР афіцыйных выбачэнняў за напад на Cheonan.

САЛДАТЫ ТЭРМІНОВАЙ СЛУЖБЫ ВЫКРАЛІ ГРОШЫ З КРЭДЫТАК ЗАГІНУЛАГА ГРАМАДЗЯНІНА ПОЛЬШЧЫ

Пасля доўгага маўчання Расія афіцыйна пацвердзіла факт затрымання вайскоўцаў, якіх падазравалі ў крадзяжы крэдытных картак з месца крушэння польскага ТУ-154. На фоне міжнароднага скандалу, які разгараўся, Следчы камітэт пры пракуратуры (СКП) РФ паведаміў аб завядзенні крымінальнай справы супраць чатырох салдатаў тэрміновай службы па факце незаконнага выкарыстання банкаўскіх картак грамадзяніна Польшчы.

Да гэтага СКП Расіі ад афіцыйных каментараў адмаўляўся, не пацвярджаючы і не аспрэчваючы факт марадзёрства на месцы авіякатастрофы прэзідэнцкага лайнера. Імя чалавека, карткі якога прысвоілі расійскія салдаты, не называецца. Чатыром вайскоўцам — Сяргею Сырову, Ігару Пуставару, Артуру Панкратаву і Юрыю Санькову — прад'яўлена абвінавачванне ў крадзяжы чужой маёмасці, здзейсненага групай асобаў па папярэдняй змове, паведаміў СКП РФ на сваім сайце. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. "Усе чацвёра абвінавачаных прызналіся ў зробленым і актыўна супрацоўнічаюць са следствам", — адзначаецца ў паведамленні.

У ПАР ФАНАТЫ СКУРЫЛІ ЎСЕ МАЗГІ ГРЫФАЎ

Арганізацыі па абароне дзікіх жывёл у ПАР б'юць трывогу з нагоды таго, што рэдкія грыфы ў краіне знаходзяцца на мяжы знікнення, бо іх мозг кураць афрыканцы, каб прадказаць зыход матчу на чэмпіянаце свету па футболе.

Традыцыя курэння мазгоў грыфа мае старажытныя карані ў супольнасцях паўднёвай Афрыкі. Лічыцца, што птушка валодае здольнасцю празорлівасці, а чалавек, які з'есць часцінку грыфа, гэтак жа зможа прадказваць будучыню. Але не толькі людзі ўяўляюць пагрозу для дзікіх жывёл, але і непаўторныя насельнікі фаўны Паўднёвай Афрыкі нясуць небяспеку для шматлікіх журналістаў і футбольных балельшчыкаў. Надоечы на паўночным захадзе ПАР брытанскі журналіст Мэт Лотан падвергся нападу дзіка, які накінуўся на госця прама ў кафэ. Англійскім футбалістам не пашанцавала больш за іншых, побач з іх базай размясціўся цэлы статак бабуінаў. Гэтыя "наймілейшыя" малпы крадуць ежу прама са сталоў родапачынальнікаў футбола, прымушаючы гульцоў скардзіцца кіраўніцтву зборнай і журналістам.

А ўрад Гандураса абвясціў непрацоўным час матчаў футбольнай зборнай краіны на чэмпіянаце свету. Пастанова з'яўляецца абавязковай для ўсіх дзяржаўных устаноў, але прыватным кампаніям таксама рэкамендавана адпусціць супрацоўнікаў на час матчаў зборнай. Свой першы матч на ЧС-2010 каманда Гандураса правядзе ў сераду, 16 чэрвеня. Па мясцовым часе гульня пачнецца раніцай, і жыхарам краіны дазволілі не з'яўляцца на працы да 10:00. Па заканчэнні гэтай сустрэчы і ўсіх астатніх яны павінны вярнуцца на працоўныя месцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАЎНОЧНАЯ КАРЭЯ ПАЛОХАЕ ААН "ЖОРСТКІМІ МЕРАМІ" Паўночная Карэя заявіла Савету Бяспекі ААН пра свой намер прыняць "самыя жорсткія меры" ў тым выпадку,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика