Да вас прыехаў міністр. 21.by

Да вас прыехаў міністр

10.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прарвацца на прыём да міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктара Галаванава — зусім няпростая задача. Нават калі ты прыйшоў не са скаргай, а толькі каб напісаць пра папярэднія вынікі работы міжведамаснай рабочай групы, якая завяршыла першы этап дзейнасці на Гомельшчыне. Людзі кідаюцца са сваімі скаргамі да кожнага, хто, на іх погляд, здольны выслухаць тыя праблемы, якія іх хвалююць. Гэта з пункту гледжання справаздачнасці большая частка скаргаў датычыцца ЖКГ і добраўпарадкавання. З пункту гледжання асобнага чалавека — ЯГО скарга самая важная і патрабуе неадкладнага вырашэння ЯГО праблемы. Тут і тыя, хто мае па некалькі кілаграмаў (гэта не мастацкае перабольшванне) папер, і тыя, хто прыйшоў без іх увогуле — проста таму, што выпадкова даведаўся: прымае кіраўнік міжведамаснай рабочай групы па Гомельскай вобласці.

Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі правяралі работу са зваротамі грамадзян у Гомельскім аблвыканкаме. Іншыя члены гэтай жа групы адначасова працавалі са скаргамі ў асобных галінах — ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтве. Асобна былі правераны гарады Мазыр, Светлагорск і Гомельскі райвыканкам. Гамяльчанка, 82-гадовая Марыя Ільінічна Журкова, разам з мужам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, прыйшлі на прыём са стосам паперак — адказаў на скаргу пра тое, чаму другі год вада з Іпуці залівае іх агароды па вуліцы Пугачова:

— І зараз залітыя агароды. Нельга нічога пасадзіць, ураджай гіне. Гінуць нават дрэвы — такое пераўвільгатненне глебы.

Разабрацца са справамі ЖКГ дапамагаюць спецыялісты мясцовых уладаў, якія прысутнічаюць на прыёме разам з міністрам. Віктар Галаванаў падымае іх, як школьнікаў на ўроку — трымаць адказ. Ён жа адзначае, што на прыёме прысутнічаюць прадстаўнікі ўсіх галін, не толькі ЖКГ, але і праваахоўных органаў, юстыцыі, іншыя адказныя асобы.

— Гэта дапамагае адразу вырашаць многія пытанні, — кажа міністр. — У людзей, якія прыходзяць са скаргамі, няма антаганізму да мясцовых уладаў — яны разумеюць, што многае робіцца, але патрабуецца час, каб іх пытанне вырашыць. Разам з тым, хачу адзначыць, што ёсць непаваротлівасць у дзеяннях асобных дзяржаўных органаў і арганізацый. Так, напрыклад, у Светлагорску сістэма рэгістрацыі зямельных участкаў працуе, на наш погляд, дрэнна. Спецыялісты недакладна кансультавалі людзей. У выніку яны вымушаныя былі па другім-трэцім разе прыходзіць у тую ж арганізацыю. Але ж многія пытанні не вырашаюцца ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў асноўным таму, што недастатковае фінансаванне. Напрыклад, у Мазыры больш за 250 дамам патрабуецца капітальны рамонт, а зрабілі толькі 13. Таму, што нехапае фінансавання.

На прыёме Анатоль Сусла. Ён расказвае, што яго брат загінуў на будоўлі:

— Мой брат атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. У яго былі знойдзены цяжкія цялесныя пашкоджанні: разрыў ныркі, паламаныя рабрыны і гэтак далей. Мы напісалі скаргі ў дэпартамент па працы і ў пракуратуру Цэнтральнага раёна. Нам адказалі: "Упаў на роўным месцы, таму што яму стала дрэнна". Як такое можа быць? А ў яго два сыны засталіся без дапамогі.

Адказ міністра катэгарычны: "Мы прапануем Генеральнай пракуратуры ўзяць на кантроль расследаванне гэтага выпадку — гібелі вашага брата на вытворчасці". Але ж звычайна скаргі можна вырашаць і без дапамогі міністра. Віктар Рыгоравіч расказвае, што ў Светлагорску на прыём прыходзілі грамадзяне, у якіх мясцовыя службы ЖКГ не могуць замазаць стыкі паміж плітамі ў шматкватэрным доме:

— Спачатку спецыялісты ЖКГ ім адказалі, што зробім, калі высахнуць сцены. Праз паўгода паабяцалі, што зробяць да 1 красавіка. Зноў ставіцца пытанне на кантроль — і не вырашаецца. Чалавек гадамі ходзіць з-за дробязнага пытання. Ці яшчэ прыклад: дрэва старое трэба спілаваць, бо яно стварае небяспеку — побач дзіцячая пляцоўка. Жанчына неаднаразова прасіла мясцовыя органы ўлады гэта зрабіць. Дрэва стаіць да гэтага часу. Калі спілуюць, пытаю. Адказваюць: заўтра. Атрымліваецца, трэба было прадстаўнікам з Мінска прыехаць, каб гэтае пытанне вырашыць?

Віктар Галаванаў падкрэслівае, што сёння патрабуе ўдасканалення работа па растлумачванні дзейнага заканадаўства ўсімі адказнымі асобамі:

— Дадуць адказ занадта лаканічны — а чалавеку не заўсёды зразумела, што рабіць далей. Адкрылі мы для сябе і шэраг пытанняў па ўдасканаленні прававых нормаў у асобных галінах.

Трэба сказаць, што мясцовыя ўлады чакае другі этап праверак міжведамаснымі рабочымі групамі з Мінска. Ён пройдзе з 6 па 9 ліпеня. У якіх раёнах Гомельшчыны адбудуцца наступныя праверкі — пакуль трымаецца ў тайне.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прарвацца на прыём да міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктара Галаванава — зусім няпростая задача. Нават калі ты прыйшоў не са скаргай, а толькі каб напісаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика