Знізілі кошт паслуг — і прыцягнулі кліентаў. 21.by

Знізілі кошт паслуг — і прыцягнулі кліентаў

10.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зніжкі папулярныя сёння не толькі ў працаўнікоў рознічнага гандлю, свайго роду зніжкі прапануюць кліентам і ў банкаўскай сферы, у прыватнасці — у Банку ВТБ (Беларусь). "Здолелі знізіць кошт сваіх паслуг — і прыцягнулі дадатковых кліентаў", — так зазначылі прадстаўнікі банка падчас прэс-брыфінгу, на якім паведамілі пра вынікі сваёй дзейнасці ў першым квартале.

На што тут пры гэтым звяртаюць першачарговую ўвагу? На скарачэнне адміністрацыйна-кіраўнічых расходаў, на якасць крэдытнага партфеля. Банк належным чынам дыверсіфікаваў свае рэсурсы і ў выніку змог знізіць для сваіх кліентаў працэнтную стаўку пры іх крэдытаванні; у рабоце з кліентамі, як адзначаюць тут, ён "ажыццявіў пераход ад мадэлі продажу асобных прадуктаў — да кліентаарыентаванага падыходу, заснаванага на патрэбах розных катэгорый кліентаў".

Банк ВТБ (Беларусь) адносна нядаўна прыйшоў на наш рынак, яго асноўны акцыянер — ААТ ВТБ з Расіі. Адным з прыярытэтных кірункаў банка з'яўляецца абслугоўванне суб'ектаў малога бізнэсу. Яго стратэгічная задача — у бліжэйшы час увайсці ў пяцёрку мацнейшых банкаў Беларусі.

Іван АЛЯКСАНДРАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зніжкі папулярныя сёння не толькі ў працаўнікоў рознічнага гандлю, свайго роду зніжкі прапануюць кліентам і ў банкаўскай сферы, у прыватнасці — у Банку ВТБ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика