Аперацыю перанясе не кожны. 21.by

Аперацыю перанясе не кожны

10.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хірургам 4-й гарадской клінічнай бальніцы даводзіцца адмаўляць у аперацыі кожнаму трэцяму хвораму, які пакутуе ад атлусцення, паведаміў загадчык аддзялення агульнай хірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мікалай Дорах. Ён жа кіруе гарадскім цэнтрам герніялогіі і барыятрычнай хірургіі, што ў 4-й клініцы. Менавіта сюды звяртаюцца па медыцынскую дапамогу поўныя людзі.

Адмаўляюць урачы патэнцыйным пацыентам (некаторыя важаць больш за 200 кілаграмаў) з-за дрэннай работы сэрца, нырак, печані. "Аперацыі праходзяць пад агульным наркозам, і пацыент можа яе не перанесці", — удакладніў суразмоўца. Цікава, што якіх-небудзь абмежаванняў па вазе не існуе. Сталічныя хірургі здольныя пазбавіць ад лішкаў і 300-кілаграмовых людзей пры ўмове, што ў іх нармальна працуюць органы і сістэмы.

Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хірургам 4-й гарадской клінічнай бальніцы даводзіцца адмаўляць у аперацыі кожнаму трэцяму хвораму, які пакутуе ад атлусцення, паведаміў загадчык аддзялення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика