РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Клубніц сёлета будзе больш. Каб яшчэ і цэны не "кусаліся"...

Сёлета дзякуючы спрыяльнаму надвор'ю, калі і не падмарозіла, і не затапіла, і цяпла было ў меру, у Лунінецкім раёне — асноўным пастаўшчыку клубніц у краіне — чакаецца добры ўраджай салодкай ягады, які павінен, згодна з прагнозамі, істотна перавысіць леташні. Ды і сама ягада, натуральна, павінна быць смачнай.

У прыватнасці, як расказала нам эканаміст Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства Аксана Сайко, калі летась ад насельніцтва было нарыхтавана 992,4 тоны клубніц, дык падчас сёлетняга сезону плануецца закупіць 1 500 тон салодкай ягады (на 1 100 тон з якіх раённае спажывецкае таварыства ўжо заключыла дагаворы на пастаўку перапрацоўчым заводам). Пры гэтым трэба ўлічыць, што на тэрыторыі раёна вядуць уласныя нарыхтоўкі і іншыя арганізацыі.

Літаральна днямі тут былі ўстаноўлены закупачныя цэны на клубніцы ад насельніцтва. Так, прымаць іх для вінаробчых заводаў будуць па 600 рублёў за кілаграм, салодкая ягада для кансерваваных прадпрыемстваў будзе прымацца па 1 тысячы за кілаграм. Так званыя таварныя клубніцы насельніцтва зможа рэалізаваць нарыхтоўшчыкам з райпа па цане 2,5—3 тысячы рублёў за кілаграм. Праўда, самі масавыя нарыхтоўкі яшчэ не распачаліся, зазначыла Аксана Пятроўна, людзі хутчэй за ўсё панясуць ягады на прыёмныя пункты ў бліжэйшыя дні. Хоць клубніцы з Лунінецкага раёна ўжо можна набыць. Днямі ў Брэсце іх, напрыклад, прадавалі ў розніцу па 3 тысячы за кілаграм. У сталічных спальных мікрараёнах кілаграм салодкай ягады пад агульнай назвай "з-пад Брэста" побач са станцыямі метро ў гэтыя ж дні прапаноўвалі па 7—7,5 тысячы рублёў за кілаграм. Шмат ахвотных не назіралася: дарагаватыя пакуль першыя клубніцы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Сёння і заўтра медыкі рэкамендуюць гіпертонікам і сардэчнікам заставацца дома

Паводле слоў урача-кардыёлага раённага кардыялагічнага цэнтра Фрунзенскага раёна Марыны Відзякінай, тэмпературу 28—29 градусаў па Цэльсію гіпертонікам і тым, хто пакутуе ад ішэмічнай хваробы сэрца, перажыць вельмі цяжка. Звычайна гэта пажылыя людзі, якія да таго ж дрэнна пераносяць духату.

"Такім людзям пасля 11.00 рэкамендуецца не выходзіць з дома, кватэры, і пакуль не спадзе спякота, не завіхацца на дачных участках", — сказала Марына Відзякіна. Доктар таксама параіла сардэчнікам і гіпертонікам у спякотныя дні як мінімум двойчы ў суткі вымяраць узровень артэрыяльнага ціску. І ў залежнасці ад яго паказчыкаў зніжаць або павялічваць дозы прэпаратаў, якія яны прымаюць.

"Пры з'яўленні галавакружэння, галаўных боляў, пагаршэнні зроку, мільганні "мушак" перад вачыма, слабасці ў адной палове тулава, руцэ або назе, а таксама пагаршэнні мовы — неадкладна выклікайце хуткую. Названыя сімптомы могуць быць прыкметай пачатку інсульту", — папярэдзіла Марына Відзякіна.

Акрамя таго, пры ўзнікненні боляў у грудной клетцы, асабліва незнаёмых, якія не здымаюцца нітрагліцэрынай у спалучэнні з аспірынам, урач парэкамендавала адразу ж званіць у службу "103", інакш можа развіцца інфаркт міякарда. Увечары, перад тым як ісці спаць, праветрывайце памяшканне. Фортачкі або вокны пакідайце на ноч адчыненымі.

"І ні ў якім разе не ўжывайце алкаголь! Спіртныя напоі, нават калі яны слабаалкагольныя, узмацняюць або аслабляюць дзеянне лекаў. А там і да інсульту або інфаркту недалёка", — дадала Марына Відзякіна.   "Мінск—Навіны". Выпускныя вечары — без спіртнога

11 і 12 чэрвеня па ўсёй краіне пройдуць выпускныя вечары

Як запэўнілі ў галоўным адукацыйным ведамстве, ніякіх забаронаў на сустрэчу выпускнікамі світанкаў сёлета не ўводзілася. Сустрэча выпускнікамі першага ў дарослым жыцці світанку — гэта прыгожая школьная традыцыя, якае перадаецца з пакалення ў пакаленне, дык чаму яна павінна перарвацца? Пачатак, працягласць і месца правядзення выпускных вечароў вызначаліся кіраўнікамі школ разам з бацькоўскімі камітэтамі і ўзгадняліся з мясцовымі органамі кіравання.

Праўда, падчас масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах, у парках і сустрэчы світанку выпускнікоў абавязкова павінны суправаджаць дарослыя — педагагічныя работнікі ці бацькі адзінаццацікласнікаў. Такая норма ўтрымліваецца ў загадзе Міністэрства адукацыі аб правядзенні ў агульнаадукацыйных установах апошніх званкоў і выпускных вечароў. Кіраўнікі упраўленняў і аддзелаў адукацыі павінны паклапаціцца аб прыцягненні да аховы грамадскага парадку на выпускных вечарах прадстаўнікоў праваахоўных органаў. У функцыі кіраўнікоў упраўленняў і аддзелаў адукацыі ўваходзіць таксама кантроль за выхаваўчым зместам сцэнарыяў урачыстых мерапрыемстваў і іх ідэалагічнай накіраванасцю.

А вось спіртное на выпускных вечарах знаходзіцца пад строгай забаронай, незалежна ад таго, дзе праходзіць урачыстасць: у школьных сценах ці ва ўстановах культуры. І гэта таксама непарушная традыцыя...Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клубніц сёлета будзе больш. Каб яшчэ і цэны не "кусаліся"... Сёлета дзякуючы спрыяльнаму надвор'ю, калі і не падмарозіла, і не затапіла, і цяпла было ў меру, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика