АБЗАЦ
11.06.2010
—
Новости Общества
|
У ходзе начных стрэльбаў на палігоне ў Бураціі (РФ) загінулі тры танкісты. Як мяркуецца, у танку адбыўся выбух парахавога зараду аднаго з боепрыпасаў. Савет міністраў Італіі ў чацвер прыняў рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту ля жанчын, што працуюць у дзяржаўным сектары эканомікі, да 65 гадоў, пачынаючы з 1 студзеня 2012 года. Такім чынам, Саўмін ураўняў пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын. Да пачатку 2012 года італьянкі яшчэ могуць выйсці на пенсію ў 60 гадоў. Такое рашэнне было прынятае па патрабаванні Еўрапейскай камісіі, якая, у сваю чаргу, кіравалася вердыктам Еўрапейскага суда. ПОЎНЫ АБЗАЦ Жыхар горада Прылукі (Чарнігаўская вобласць Украіны) выпадкова параніў дваіх мінакоў, спрабуючы прыстрэліць суседскага ката. Як расказалі ў міліцыі, пра здарэнне ім паведамілі з мясцовай бальніцы, куды з агнястрэльнымі раненнямі даставілі жанчыну і падлетка. Аператыўнікі затрымалі 55-гадовага мясцовага жыхара, які расказаў, што раніў людзей выпадкова. Ён спрабаваў расправіцца з суседскім катом, які краў з яго падворка свойскую птушку — з'еў пяць качанят і сем галубоў. Мужчына зарадзіў дробам паляўнічую стрэльбу, падцікаваў злодзея і стрэліў па ім. Але не вельмі ўдала: некалькі шрацін трапілі ў людзей, якія аказаліся непадалёк, а кот, застаўшыся цэлым, уцёк.yВярхоўны суд Грэцыі абавязаў уладальнікаў атар асвятляюць сваіх авечак па начах. Суддзі разгледзелі справу пра гібель 14 авечак у выніку ДТЗ і пастанавілі, што часткова адказнасць за гэта нясе і ўладальнік жывёлы. Яму належала ўстанавіць асвятленне такім чынам, каб жывёл можна было заўважыць з адлегласці 100 метраў. Тым не менш адказнасць на 70% ляжыць на кіроўцы, заключыў суд. Калі мужчына ўрэзаўся ў авечак, ён быў п'яны і ехаў занадта хутка. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў 2002 г. на вясковай дарозе паўвострава Пелапанэс на поўдні краіны, з той пары і праводзяцца разбіральніцтвы ў судах розных узроўняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску з-за моцнага дажджу больш чым на 2 гадзіны спыніўся рух грамадскага транспарту. Раніцай у чацвер (з 3 да 7 гадзін) у Мінску выпала да 43 мм ападкаў, а гэта...
|
|