Мы Жукі, але не Ложныя...
11.06.2010
—
Новости Общества
|
Кажа пры сустрэчы 80-гадовы жыхар вёскі Пятро Мядзелец. Ён памятае, як некалі вёска называлася па-іншаму. Хоць мінула болей за 70 гадоў, дагэтуль ён і большасць жыхароў лічаць, што назва ў населенага пункта несапраўдная. І іх гэта крыўдзіць.
Па словах Пятра Адамавіча, у вёсцы жыве каля 30 чалавек. Ён — старэйшы, а суседскія дзеці Дзмітрый, Наталля і Валерыя (на фотаздымку) — самыя юныя жыхары Жукоў Ложных. — Многія думаюць пра нас нядобра, быццам мы нейкія гультаі, хлусы і злодзеі. І ў гэтым вінаватая назва, — з крыўдаю кажа Пятро Мядзелец. — Гэта зусім не так, людзі ў нас працавітыя і веруючыя. Праўда, ёсць і выключэнні, але дзе іх цяпер няма. Пра тое, што пенсіянер-удавец не гультай, сведчыць ягоны дагледжаны падворак, ахайна пабеленыя ў садзе яблынькі. Трымае карову, коніка, рыхтуе для іх сена. Час ад часу, як ёсць хвіліна і каму паслухаць, дастае свой гармонік. Ён — майстар на ўсе рукі. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Шаркаўшчынскі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажа пры сустрэчы 80-гадовы жыхар вёскі Пятро Мядзелец. Ён памятае, як некалі вёска называлася па-іншаму. Хоць мінула болей за 70 гадоў, дагэтуль ён і большасць...
|
|