Узяць рой голымі рукамі. 21.by

Узяць рой голымі рукамі

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі на першы пагляд здаецца, што сонечная пасека сярод духмяных кветак — лёгкі і прыгожы занятак вяскоўца ці дачніка, адпачынак. А залацісты мядок на сподачку — падарунак добрай і бесклапотнай пчалы. Нават адна пчалярская амуніцыя сведчыць, што праца з пчоламі патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі, дасканалага ведання справы і немалых матэрыяльных затрат. А колькі ўсялякіх прылад і сродкаў абароны спадарожнічаюць у гэтым занятку! І яшчэ. Без сапраўднай смеласці і гатоўнасці быць уджаленым ісці ў пчалярства не варта.

Колькі ні чытай кніжак, але толькі ўласны досвед і практыка робяць аматара-пачаткоўца сапраўдным майстрам пчаліна-мядовай справы, сцвярджае Віктар Казлоўскі. У яго цяпер каля трыццаці дзясяткаў пчаласем'яў, і ад умення высачыць момант раення, знайсці вылецелы рой, зняць яго з дрэва з дапамогаю пасткі і перасадзіць у свабодны вулей, яго пчаліны гарадок можа значна павялічыцца. Бывае, што за дзень яму даводзіцца лавіць па два-тры раі, і гэта азначае, што на столькі новых вулляў павялічваецца ягоная мядовая фабрыка.

— Сёлета надвор'е самае спрыяльнае добраму медазбору і, зразумела, чым болей пчол, тым багацейшы будзе гэты карысны здароўю ўраджай, — кажа Віктар і па стромкай лесвіцы жвава ўзбіраецца да самай вершаліны старой яблыні, каб стрэсці клубок пчол у спецыяльную пастку.

З-за хмары парушаных пчол я бачу толькі сілуэт пчаляра, а ад суцэльнага пчалінага гуду адчуваю, як ледзянее кроў і баюся, што фотасесія можа скончыцца для мяне не самым лепшым чынам (напэўна, гэта першая прыкмета, што пчаляр з мяне не атрымаецца). Але як па камандзе рой сціхае і злятаецца ў круглую фанерную скрыначку. Больш за ўсё мяне ўражвае, што Віктар робіць гэта голымі рукамі.

— Няўжо ні адна не ўкусіла? — пытаюся. Казлоўскі толькі ўсміхаецца: чаму яны будуць мяне кусаць, яны ж мяне ведаюць.

Анатоль Кляшчук.

в. Хаценчыцы, Вілейскі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Цяпер ад пчальніка далёка не адыдзеш, бо ў любы момант можа вылецець рой, — кажа пчаляр-аматар са шматгадовым стажам Віктар Казлоўскі. — Раней я заўсёды планаваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика