Арганізацыі ЖКГ Неабгрунтавана завышаюць кошты на свае паслугі. 21.by

Арганізацыі ЖКГ Неабгрунтавана завышаюць кошты на свае паслугі

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта на калегіі КДК заявіў старшыня камітэта Зянон Ломаць.

Пасля праверкі КДК усіх арганізацый камунальнай гаспадаркі рэспублікі высветлілася, што рост сабекоштаў камунальных паслуг адбываўся не толькі з-за аб'ектыўных фактараў (павышэнне кошту на энерганосьбіты, матэрыялы і інш). Праверка выявіла і факты неабгрунтаванага прылічэння выдаткаў да сабекошту, завышэння коштаў работ, нерацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, няправільнае налічэнне заробкаў.

Напрыклад, камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Смалявіцкая ЖКГ" уключыла ў сабекошт паслуг незадакументаваныя выдаткі ў 1,9 млрд рублёў, а таксама прэміі супрацоўнікам на суму 177,8 млн рублёў. Нясвіжскае ЖКГ ў 2009 годзе пераплаціла за купленыя праз пасрэднікаў помпы 300 млн рублёў.

Знойдзены факты перавышэння расходу рэсурсаў. УП ЖКГ "Талачын-камунальнік" звышнарматыўна спажыў паліва на суму 80,1 млн рублёў і электраэнергіі на суму 207,5 млн рублёў. Пры гэтым у доме № 12 па вуліцы Нарчука ў Талачыне ў ацяпляльны перыяд тэмпература паветра складала +14 градусаў замест належных +18. Падобная сітуацыя была і ў Славенскім дзіцячым садзе-яслях. Там тэмпература паветра ў ясельнай групе была +13 градусаў замест +20, а ў школе дасягала +9,5.

УП "ЖРЭА № 2" дапусціла павышэнне сабекоштаў выкананых работ на 185 млн рублёў. Пры гэтым за адлічэнні жыльцоў на капітальны рамонт арганізацыя набыла камп'ютары, электрачайнікі і аплаціла сваім працаўнікам праязныя білеты.

Па словах Віталя Дзераха, начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці КДК, такія дзеянні дазваляюць ЖКГ атрымліваць бюджэтныя субсідыі. Дзяржава штогод затрачвае велізарныя сумы на фінансаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так, у 2008 годзе на гэтыя мэты было выдаткавана больш за 3,1 трлн рублёў, у 2009-м — 3 трлн, у першым квартале 2010 года — 708,1 млрд.

— Вынікі праверкі пацвярджаюць наяўнасць істотных недаглядаў і недахопаў у працы ЖКГ, — падкрэсліў Зянон Ломаць. — Людзі скардзяцца на дрэнны стан жылога фонду, на няякасны і працяглы капітальны рамонт дамоў, на дрэнны стан дваровых тэрыторый, незахаванне тэмпературнага рэжыму вады і цяпла ў кватэрах, на невыкананне іншых сацыяльных стандартаў. Шмат пытанняў па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Кантралёры выявілі факты фармалізму, валакіты, абыякавага стаўлення да патрэбаў людзей з боку кіраўнікоў жыллёва-камунальных службаў. Меры па іх скаргах часам не прымаюцца, у сувязі з чым грамадзяне вымушаныя звяртацца зноў у розныя інстанцыі.

— На мой погляд, ёсць адарванасць міністэрства ад рэальнага жыцця, ад саміх камунальных службаў, — тлумачыць спадар Дзерах. — Таму што ідзе двайное падпарадкаванне. Выкананне ўсіх праблем фактычна ўскладзена на гарвыканкамы, адміністрацыі раёнаў, аблвыканкамы... Камунальныя службы падпарадкоўваюцца Міністэрству толькі ў частцы нарма- творчасці, у выданні нейкіх рэкамендацый і г.д. Мы ўнеслі прапанову аб рэарганізацыі структуры міністэрства ў Савет Міністраў.

Агульная сума штрафаў пасля праверкі склала 2273,4 млн рублёў, зменшана фінансаванне з бюджэту на 2367 млн рублёў, у бюджэт вернута 504,4 млн рублёў. Аштрафавана 54 службовыя асобы, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 127 чалавек, заведзены дзве крымінальныя справы.

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на калегіі КДК заявіў старшыня камітэта Зянон Ломаць. Пасля праверкі КДК усіх арганізацый камунальнай гаспадаркі рэспублікі высветлілася, што рост...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика