Вайсковыя боты ці халат санітара?. 21.by

Вайсковыя боты ці халат санітара?

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ідзе абмеркаванне закона аб альтэрнатыўнай  грамадзянскай службе

Неўзабаве ў беларускіх хлопцаў з'явіцца альтэрнатыва арміі — грамадзянская служба. І тым, хто па нейкіх прычынах не хоча абараняць Радзіму са зброяй, будзе прапанавана паслужыць ёй у шпіталях, дамах састарэлых ці лясгасах. Па словах удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі "Грамадзянская служба ў краінах Еўропы і рэгіёне СНД: гісторыя, мадэлі, стандарты. Перспектывы развіцця грамадзянскай службы ў Беларусі", у нас ёсць унікальны шанц пазбегнуць памылак краін, дзе альтэрнатыўная служба існуе досыць працяглы час.

Настасся Занько.

@

Калі закон па АГС будзе працаваць, то гэта карэнным чынам зменіць адносіны чалавека і дзяржавы ў сённяшняй Беларусі. Чалавек будзе сам выбіраць, як ён можа быць карысным сваёй краіне.

Trіckser.

@

Добрая, карысная справа.

Мацкевіч Уладзімір.

@

Думаю, альтэрнатыўная служба сапраўды патрэбна Беларусі. Часта можна пачуць гісторыі, як салдацікі "малююць траву" ці па-іншаму марнуюць час, бо іх трэба нечым заняць. Праз гэта многія хаваюцца ад арміі, і ў той жа час не супраць аддаць абавязак Радзіме, але ў больш карысным варыянце. Ад наяўнасці альтэрнатыўнай службы выйграюць усе. Ці гэта не так? Сацыяльныя інстытуцыі атрымаюць неабходны персанал, ваеннае ведамства пачне расходаваць менш сродкаў, прызыўнікі (некаторыя) з большай верай пачнуць аддаваць абавязак і г. д. Я за альтэрнатыўную.

NІra.

@

Вялікі дзякуй за тое, што размясцілі цікавы артыкул! Альтэрнатыўная служба створыць новыя магчымасці для Беларусі і яе грамадзян... Таму няхай гэтая справа жыве і развіваецца.

Георгій Плашчынскі.

@

А чаму ўвогуле склалася такая дзіўная сітуацыя? У Канстытуцыі права на альтэрнатыўную службу прапісанае, а закона ўсё не было.

Юрый Чавусаў.

@

Дзякуй за артыкул і канферэнцыю! Я вельмі спадзяюся, што ў Беларусі будзе нарэшце прыняты закон аб АГС, які будзе базавацца на еўрапейскіх прататыпах. Упэўнены, што пры наяўнасці пэўнага жадання і розуму такі закон зможа ўлічваць найлепшым чынам як інтарэсы арміі і дзяржавы, так і грамадзян.

Улад Вялічка.

@

Асабіста я спадзяюся, што ўсё ж прыслухаюцца да рэкамендацый грамадскіх ініцыятыў. Тым болей, калі ідуць, сапраўды, слушныя прапановы. Таму што праца з трэцім сектарам ідзе настолькі марудна: часам падаецца, што яна лёдам пакрылася... А тут варта па-іншаму...

Настасся Занько.

@

А вось вы скажыце, навошта гэтае блюзнерства з альтэрнатыўнай службай? Што гэта за служба такая — у шпіталі? Я вось у арміі адслужыў, дык магу і за Радзіму пастаяць, калі што. А што тыя санітары зробяць, га? Што зробяць леснікі ў выпадку вайны? Іх жа адразу перастраляюць. Той, хто не хоча служыць са зброяй, хай ідзе сабе на салдацкую кухню кашу варыць. Спакон вякоў так было, што жанчыны нараджалі дзяцей, а мужчыны ішлі ў армію.

Ваяка.

@

Цяпер галоўнае — з'яўленне адэкватнага закона. І без удзелу грамадскасці там не абысціся. Шкада, што ў працоўную групу пакуль не ўключылі прадстаўнікоў кампаніі за АГС...

Віталь Нікановіч.

@

Ваяка, не смяшы. Я таксама служыў... З таго даўняга года, што я правёў у арміі, на сапраўды ваенную падрыхтоўку пайшло самае большае 2-3 месяцы. А ўвесь астатні час мы займаліся незразумела чым, толькі каб час правесці. Дык гэта была мабільная часць. А мой аднакласнік, які служыў у немабільнай часці, за паўтара года аўтамат толькі тры разы трымаў у руках. А ўвесь астатні час — рыдлёўку. Толькі і навучыліся, што на парадах прыгожа маршыраваць. Лепш ужо няхай той... сапраўды ідзе на альтэрнатыўку і на самай справе робіць што-небудзь карыснае для краіны...

Назіральнік.

@

Назіральнік, вы лічыце, што альтэрнатыўка — годная замена арміі? А як жа хлапец стане мужчынам без арміі? Мне, напрыклад, падаецца, што кожны хлапец павінен прайсці гэтую службу. Каб загартавацца і быць псіхалагічна гатовым да ўсяго. А то што ў альтэрнатыўцы, ніякіх такіх табе выпрабаванняў і абмежаванняў.

Ваяка.

@

Ваяка, ёсць відавочныя стэрэатыпы адносна альтэрнатыўнай службы і службы ў арміі. І ўсім ім прычына — няведанне. Я на працягу дзесяці гадоў працую з нямецкімі альтэрнатыўшчыкамі і ведаю, з якімі сітуацыямі яны сутыкаюцца. Напрыклад — догляд смяротна хворага чалавека. Калі малады чалавек на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца з ім побач, разумее яго погляды на жыццё, перажывае з ім цяжкія моманты. Гэта сапраўды выхоўвае ў чалавеку дарослыя якасці. АГС — гэта не супраць арміі, АГС — гэта альтэрнатыва. Паспрабуйце зразумець гэтую пазіцыю.

Trіckser.

@

Не ўсе людзі аднолькавыя. Адны любяць спорт, другія — музыку. Адны атрымліваюць задавальненне ад фізічнай працы, другія ўсяго сябе аддаюць творчасці. І на мой погляд, АГС — гэта яшчэ і магчымасць усім маладым людзям аддаць абавязак Радзіме... І лішні раз зразумець, што ён таксама можа зрабіць штосьці патрэбнае. Ён не горшы.

Васіль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ідзе абмеркаванне закона аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе Неўзабаве ў беларускіх хлопцаў з'явіцца альтэрнатыва арміі — грамадзянская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика