POSTFfactum. 21.by

POSTFfactum

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Звычка спаць да позняй раніцы наносіць шкоду здароўю чалавека

Да такой высновы прыйшлі карэйскія медыкі, якія правялі шэраг даследаванняў.

Яны выcветілі, што пры працяглым сне парушаецца працэс кровазвароту і павялічваецца небяспека ўтварэння крывяных згусткаў у вобласці сэрца і ў галаўным мозгу. Таму медыкі раяць нават у выхадныя дні рана ўставаць, займацца гімнастыкай ці прыборкай кватэры.

Аптымальная ж працягласць сну павінна складаць 7-8 гадзін у суткі.

Навукоўцы: хлусня — прыкмета розуму!

Усім вядома, што дзеці хлусяць. Прычыны, якія падахвочваюць іх да гэтага, могуць быць абсалютна розныя: ад нявінных фантазій да ўтойвання якіх-небудзь учынкаў. Канадскія вучоныя перакананыя, што незалежна ад прычын, чым раней дзіця будзе казаць няпраўду, тым лепш у яго разаўюцца кагнітыўныя здольнасці.

Навукоўцы сцвярджаюць, што хлусня — прыкмета мазгавой актыўнасці дзяцей. З такіх ілгуноў вырастаюць разумныя і паспяховыя людзі. Прычым, кажа Кэнг Лі, адзін з аўтараў даследаванняў, чым хітрэйшая хлусня, тым лепшыя яго інтэлектуальныя здольнасці. Усяго ў гэтых даследаваннях прынялі ўдзел каля 1200 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

Чвэрць сямейных расіян здраджвае. Мужчыны — ад незадаволенасці, жанчыны — з помсты

Каля чвэрці грамадзян Расіі, якія знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе, парушалі клятву вернасці свайму сужэнцу, паказала ўсерасійскае апытанне, праведзенае нядаўна.

Мяркуючы па выніках даследавання, мужчыны здраджваюць часцей, чым жанчыны (28 працэнтаў супраць 17). Больш за ўсё мужоў, што ходзяць "налева", назіраецца сярод рэспандэнтаў ва ўзросце пасля 40 гадоў. Акрамя таго, пары, у якіх ёсць дзеці, здраджваюць удвая часцей за тых, у каго няма нашчадкаў (26 працэнтаў супраць 13).

Жанчыны, як правіла, апраўдваюць сваю нявернасць жаданнем адпомсціць мужу, сямейнымі праблемамі. Часцей, чым мужчыны, слабы пол здраджвае з-за новай закаханасці. Мужчыны ж прызнаюцца, што "налева" іх штурхае галоўным чынам незадаволенасць інтымнымі адносінамі з законнымі жонкамі і прага новых адчуванняў.

Пры гэтым, па меркаванні паловы ўдзельнікаў апытання, скасоўваць шлюб з-за нявернасці аднаго ці абодвух членаў сям'і не варта. Амаль кожны дзясяты з іх лічыць, што разводзіцца нельга ні ў якім разе. "Усё ў жыцці бывае. Хвіліннае захапленне не павінна перакрэсліваць мінулыя адносіны"; "Гэта ж не перашкаджае працягваць шчаслівае сумеснае шлюбнае жыццё", — разважаюць яны.

Парыжанка патрабуе забараніць назву аўтамабіля, якая супала з яе імем

23-гадовая парыжанка Зоя Рэно накіравала іск у суд горада, патрабуючы пераназваць новыя мадэлі машын вядомага аўтавытворцы Renault, з назвай, якая цалкам супадае з яе імем і прозвішчам — Renault Zoe, піша газета Іndependent.

Дзяўчына была настолькі абурана паведамленнем пра планы Renault запусціць у вытворчасць у 2012 годзе электрамабіль Renault Zoe ZE, што даручыла сваім адвакатам запатрабаваць ад канцэрна ліквідаваць гэты брэнд.

Студэнтка заявіла, што "не вытрымае" жартаў з боку знаёмых. "Зоя зламалася..., "хтосьці патрапіў у аварыю на Зоі... Я не хачу, каб людзі смяяліся", — паскардзілася спадарыня Рэно. Пры гэтым адвакат ісціцы заявіў, што ўжо накіраваў пісьмовае апавяшчэнне ў галаўны офіс Renault.

Гэта не першы выпадак негатыўнай рэакцыі жыхароў Францыі на мадэль Renault Zoe. Як паведамлялася раней, у Францыі некалькі бацькоў дзяўчат, якія маюць імя Zoe, накіравалі петыцыю ў Renault з просьбай змяніць назву новай мадэлі. Па іх меркаванні, асацыяцыя аўтамабіля з імем, якое ўваходзіць у лік найболей папулярных французскіх жаночых імёнаў, недапушчальная. У самай кампаніі на гэта адказваюць, што Zoe пакуль толькі імя канцэптуальнага дызайну аўтамабіля, а не канчатковая назва мадэлі.

Сардэчнікі павінны займацца сэксам...

Пацыенты, якія перанеслі сардэчны прыступ, могуць спакойна займацца сэксам. Распаўсюджанае меркаванне пра тое, што ім варта абмяжоўваць сваю сэксуальную актыўнасць — няправільнае, сцвярджаюць эксперты.

Паводле іх слоў, многія сардэчнікі баяцца заняткаў сэксам, асцерагаючыся, новых ускладненняў. Аднак у большасці выпадкаў гэтыя асцярогі не вартыя страху. Праблема заключаецца толькі ў тым, што ўрачы часта проста не абмяркоўваюць гэта пытанне з пацыентамі, піша The Telegraph. Выданне прыводзіць вынікі даследавання, атрыманыя спецыялістамі Універсітэта Чыкага і прадстаўленыя на канферэнцыі Амерыканскай кардыялагічнай асацыяцыі ў Вашынгтоне. Як аказалася, сэксуальная актыўнасць мужчын і жанчын, што перанеслі сардэчны прыступ, змяншалася ў 1,3 і 1,4 раза адпаведна.

У даследаванні ўдзельнічала 1600 чалавек. Пры гэтым толькі менш за палову мужчын і толькі трэць жанчын сапраўды атрымалі рэкамендацыю ад урача пра неабходнасць зменшыць сэксуальную актыўнасць, адзначаюць даследчыкі.

У першы год пасля прыступу менш за 40 працэнтаў мужчын і ўсяго кожная пятая жанчына заводзіла з урачамі гутарку пра сэкс, адзначае прафесар Стэйсі Тэслер Ліндаў, якая кіравала даследаваннем. Выступаючы на канферэнцыі, яна заклікала ўрачоў дапамагчы пацыентам вярнуцца да звычайнага палавога жыцця, растлумачыўшы, што заняткі сэксам бяспечныя і іх можна спакойна аднавіць, як толькі пацыент адчуе сябе лепш.

"Калі вы здольныя прайсці два лесвічныя пралёты ці выконваць умераныя фізічныя нагрузкі, то гэта — нармальна займацца сэксам", — заявіла Ліндаў, падкрэсліўшы, што верагоднасць смерці падчас палавога акта, нават сярод людзей, якія мелі сардэчны прыступ, насамрэч малаверагодная.

Прэм'ер-міністру Грэцыі адключылі хатні тэлефон за даўгі іншага грамадзяніна

Прэм'ер-міністру Грэцыі Георгіусу Папандрэу работнікі тэлекамунікацыйнай кампаніі OTE адключылі тэлефон, пераблытаўшы яго з неплацельшчыкам, перадае радыёстанцыя "Рэха Масквы".

Як пазней растлумачылі ў кампаніі, памылка была дапушчана з-за таго, што тэлефонны нумар даўжніка амаль цалкам супадае з нумарам хатняга тэлефона кіраўніка грэчаскага ўрада, адрозніваючыся толькі на адну лічбу. Памылка была вельмі хутка выпраўлена, а кампанія накіравала Папандрэу ліст з афіцыйнымі прабачэннямі.

Многім грэкам стала цяжэй аплачваць свае рахункі, нагадвае газета The Іndependent. Каб прыступіць да аплаты гіганцкай запазычанасці краіны, якая доўгі час жыла не па сродках, урад змушаны рэзка скарачаць зарплаты і сацпакеты бюджэтнікам, павялічваць падаткі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычка спаць да позняй раніцы наносіць шкоду здароўю чалавека Да такой высновы прыйшлі карэйскія медыкі, якія правялі шэраг даследаванняў. Яны выcветілі, што пры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика