Музычныя вечары ў Мірскім замку сёлета пераязджаюць. 21.by

Музычныя вечары ў Мірскім замку сёлета пераязджаюць

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Серыя канцэртаў "Музычныя вечары ў Мірскім замку", якія з нагоды ўласнага дня нараджэння ладзіць тэлеканал АНТ, стала ўжо традыцыйнай. Сёлета музычны марафон для прыхільнікаў як класічнай, так і папулярнай музыкі розных стыляў і кірункаў пройдзе цягам трох дзён, з 18 па 20 чэрвеня. Пры гэтым акрамя новых дзейных асобаў на сцэне, публіку чакаюць некаторыя абнаўленні і ў арганізацыі саміх канцэртаў.

Так, саму сцэнічную пляцоўку арганізатары адсунуць ад сцен замка і перанясуць на пару дзясяткаў метраў бліжэй да публікі, за ўзгорак. "Раней выступоўцаў добра бачылі толькі гледачы ў партэры, усёй астатняй публіцы, якая знаходзілася за ўзгоркам, было нічога не бачна нават з экранаў, — тлумачыць прэс-сакратар тэлеканала АНТ Таццяна Курбат. — Цяпер жа схема размяшчэння памяняецца: спачатку ўзгорак, потым сцэна, а потым — глядзельная зона, гэта і сядзячыя месцы, у танцпляцоўка, адкуль усё таксама будзе цудоўна відаць".

Дарэчы, на танцпляцоўку будуць прадавацца білеты — іх рэалізацыяй зоймецца Карэліцкі райвыканкам. Праўда, як расказалі "Звяздзе" ў аддзеле культуры мясцовай адміністрацыі, пакуль што квіткі яны не атрымалі, таму ні наконт іх цаны, ні нават наконт прыкладнай колькасці пакуль што нічога невядома — сітуацыя павінна праясніцца ў найбліжэйшыя дні.

Затое ўжо дакладна вядомы расклад і змест 6 канцэртаў "Музычных вечароў":

18 чэрвеня, 21.00 — сольны канцэрт Дзядзі Вані, у якім галоўная дзейная асоба абяцае стаць не толькі адначасова вядучым і выступоўцам, але і прадэманструе сапраўднае шоу і шэраг адметных дуэтаў — напрыклад, з Галінай Шышковай, Георгіем Калдуном, Янай Старцавай, гуртам "Піва ўдваіх";

0.00 — канцэрт уладальніка 4-га месца на сёлетнім "Еўрабачанні", дацкага выканаўцы Томаса N`evergreen і гурта "Ten Sharp", славутага сваімі рамантычнымі баладамі. Весці гэта аддзяленне будзе адна з папулярных "тэлевізійных бландзінак" Саша Паўлава.

19 чэрвеня, 21.00 — "Вечар класікі". Для аматараў класічнай музыкі Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета падрыхтаваў выбранае і найлепшае са свайго рэпертуару;

0.00 — традыцыйны канцэрт "Песня года Беларусі" — 25 нумароў ад папулярных беларускіх выканаўцаў, найбольш запатрабаваных у слухачоў айчынных радыёстанцый. Гэты канцэрт весці будуць дыджэі розных радыёстанцый Мінска.

20 чэрвеня, 21.00 — канцэрт класікаў расійскага року, гурта "Машына часу" — у поўным складзе і з "залатымі" хітамі;

0.00 — падарунак для аматараў джазу, канцэрт Ігара Бутмана з аркестрам. Фінальным акордам "Музычных вечароў у Мірскім замку" па завядзёнцы стане феерверк.

Для тых, хто не зможа трапіць на канцэрты і пачуць ды ўбачыць усё на ўласныя вочы, АНТ падрыхтуе іх тэлеверсіі (у эфіры яны з'явяцца напрыканцы чэрвеня).

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Серыя канцэртаў "Музычныя вечары ў Мірскім замку", якія з нагоды ўласнага дня нараджэння ладзіць тэлеканал АНТ, стала ўжо традыцыйнай. Сёлета музычны марафон...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика