Цэны на прадукты па горадзе — з адной крыніцы. 21.by

Цэны на прадукты па горадзе — з адной крыніцы

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жніўні ў сталіцы запланаванае з'яўленне спецыяльнага сэрвісу для пакупнікоў па параўнанні цэнаў у найбуйнейшых крамах горада і на некаторых рынках найперш на прадукты харчавання, а таксама на тавары для дому, для жывёлы, сезонныя тавары.   Дырэктар-прадпрымальнік Віталь Белабароды, які ўзяўся ажыццяўляць гэтую задуму, сцвярджае, што такая паслуга — навіна для сталіцы. Ды і, напрыклад, у ЗША ў некалькі іншай варыяцыі такі сэрвіс з'явіўся адносна нядаўна. У чым яго сутнасць?

Наведвальнікі інтэрнэт-сайта змогуць складаць спіс неабходных прадуктаў і атрымліваць "рэйтынг" крамаў па суме пакупкі: дзе і што можна танней набыць. Плануецца прадставіць базу звестак на ўсё асноўныя групы тавараў, напрыклад, на харчовыя — ад дзіцячага харчавання да мясной і рыбнай прадукцыі, малочнай групы, напояў. Спажывец атрымае не проста абстрактную інфармацыю пра самы танны тавар, а дэталёвую — ад якога вытворцы прадукт, адкуль, якая фасоўка і іншае. Базу звестак плануецца абнаўляць кожны тыдзень, як цяпер мяркуецца, у ноч з чацвярга на пятніцу — перад днём, калі большасць плануе зрабіць асноўныя пакупкі на тыдзень наперад.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жніўні ў сталіцы запланаванае з'яўленне спецыяльнага сэрвісу для пакупнікоў па параўнанні цэнаў у найбуйнейшых крамах горада і на некаторых рынках найперш на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика