Выпіў, закурыў, заснуў... і застаўся жывы
11.06.2010
—
Новости Общества
|
Жыхар Жабінкі заснуў з запаленай цыгарэтай на ўласным ложку. Коўдра пачала тлець,
агонь паступова палез на ўсю пасцель. Зразумела, чым канчаюцца часцей за ўсё такія
пажары. Але п'янаму небараку на гэты раз пашанцавала. У яго доме жыве прапаршчык
падраздзялення аховы Аляксандр Заяц. Міліцыянер вяртаўся са службы і пачуў пах
дыму, які ішоў з кватэры. Ён адразу кінуўся туды. Коўдра ўжо амаль згарэла, а
разбудзіць гаспадара не ўдалося, настолькі моцнай была стадыя ап'янення. Тады
Аляксандр вывалак чалавека на лесвічную пляцоўку і выклікаў нарад МНС.
Яна СВЕТАВА. Зарплата ў "канвертах" для стаматолагаўАтрыманыя ад пацыентаў грошы выкарыстоўваліся на выплату заробку ўрачам... У дачыненні да кіраўніка стаматалагічнага прадпрыемства, якое працавала ў Слоніме, Слонімскім мясцовым міжрайаддзелам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці ўзбуджаная крымінальная справа. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, пры праверцы фінансава-гаспадарчай дзейнасці гэтага прадпрыемства былі выяўлены факты ўхілення ад платы падаткаў і збораў. У студзені—маі мінулага года выручка ад рэалізацыі стаматалагічных паслуг прыходавалася не поўнасцю. Замест касавага чэка, што пацвярджае аплату, на рукі пацыентам часта выдаваўся толькі гарантыйны талон, на якім была паметка аб выплачанай суме, ці абрывак паперы з адбіткам штампа "АПЛАЧАНА". Што ж датычыцца грошай, якія былі атрыманыя ад пацыентаў, то яны, не трапляючы ў касу, выкарыстоўваліся кіраўніцтвам прадпрыемства для асабістых і гаспадарчых патрэб, а таксама на выплату ўрачам зарплаты ў "канвертах", з якой не ўтрымліваўся падаходны падатак. Агульная сума схаванай выручкі "пацягнула" на больш як 75 мільёнаў рублёў, а нанесены ўрон у выглядзе нявыплачаных падаткаў склаў больш як 20 мільёнаў рублёў, якія прадпрыемства абавязанае вярнуць дзяржаве. Акрамя таго, за наўмыснае ўхіленне ад платы падаткаў прадпрыемства пазбаўленае ліцэнзіі на права ажыццяўлення стаматалагічнай дзейнасці. Выкраў больш за 6 мільярдаў рублёў Абвінавачанне ў "прыхватызацыі" гэтых грошай у двух прадпрыемстваў з доляй дзяржаўнай маёмасці прад'яўлена былому кіраўніку ТАА "Прамыслова-фінансавая кампанія "Белпрамвест".Паводле звестак упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, мільярдамі махляр завалодаў за 2007—2008 гады. Ажыццяўляў жа ён крадзеж грошай, завышаючы кошт нібыта стальной пліткі і іншай металапрадукцыі, якая пастаўлялася для ААТ "Гроднааптгандаль" і ўнітарнага прадпрыемства "Белметалплюс" пад маркай іх далейшага вывазу за межы краіны. Між іншым, насамрэч металапрадукцыя лом і адыходы чорных металаў. Расследаванне па гэтым факце ўжо завершана галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС, а ў суд накіравана крымінальная справа, згодна з якой шэраг службовых асобаў вышэйзгаданых прадпрыемстваў абвінавачваюцца ва ўчыненні махлярскіх дзеянняў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, а таксама незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і легалізацыі даходаў, якія былі здабытыя злачынным шляхам. Мяркуецца, што менавіта былы кіраўнік ТАА "ПФК "Белпрамвест" арганізаваў гэтую злачынную дзейнасць і ўцягнуў у яе асобаў, якія займалі высокія пасады ў вядомых беларускіх прадпрыемствах, што ўваходзяць у Дзяржаб'яднанне "Белрэсурсы". Ігар ГРЫШЫН. Скралі ўвесь ураджай зялёнай цыбулі Жыхар Віцебска паскардзіўся ў міліцыю на тое, што з агарода на ягонай дачы скралі ўвесь ураджай зялёнай цыбулі.Зладзеяў затрымалі. Высветлілася, што ажно 6,5 кілаграма цыбулі скралі беспрацоўныя 22 і 20 гадоў. І колькі б яны цыбулю маглі есці? Заведзена крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Жабінкі заснуў з запаленай цыгарэтай на ўласным ложку. Коўдра пачала тлець, агонь паступова палез на ўсю пасцель. Зразумела, чым канчаюцца часцей за ўсё такія...
|
|