Ад пятніцы да пятніцы. Чытачы “НГ” аб тым, што заставіла думаць и перажываць. 21.by

Ад пятніцы да пятніцы. Чытачы “НГ” аб тым, што заставіла думаць и перажываць

11.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад пятніцы да пятніцы.
Чытачы “НГ” аб тым, што заставіла думаць и перажываць.

Алесь СУША, вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі.

Выклікала занепакоенасць. Безумоўна, надвор’е. Надзвычай цёплыя і нечакана марозныя зімы змяняюць адна адну, улетку ж спякотнае надвор’е раптоўна мяняецца на холад або навальніцу, а пасля гэтаксама раптоўна — на адваротнае. Прырода нібы нагадвае пра тое, што трэба больш пільна ставіцца да навакольнага асяроддзя і клапаціцца пра яго захаванне.

Засмуціла. Днямі Мас-ква развіталася са знакамітым пісьмен-нікам Андрэем Вазнясенскім. Ён быў адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў пакалення шасцідзесятнікаў у савецкай літаратуры. Аднак творы Вазнясенскага, я ўпэўнены, яшчэ доўга будуць чытацца, перакладацца, перавыдавацца і надалей ствараць глебу для новых літаратурных, музычных і тэатральных пошукаў.

Узрадавала. Нядаўна мы атрымалі Дыплом нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2009” у намінацыі “Лепшае навуковае выданне”. Дыплом быў уручаны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні выдання, якое ўключае факсіміле вельмі рэдкай кнігі “Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в Белорусские Наместничества” (Санкт-Пецярбург, 1780 год) і падрыхтаванае мною даследаванне “Даведнік па Беларусі для імператрыцы”.

Уразіла. У Гродне адбыўся VIII Фестываль нацыяна-льных культур. Прайшоў таксама V Міжнародны кангрэс беларусістаў. На гэтым тыдні завяршыўся фестываль шведскага кіно. 12—13 чэрвеня ў Мінску адбудзецца паказ спектакляў Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра... Сапраўдны парад культурных акцый, якія яшчэ раз пацвярджаюць статус Беларусі як гасціннай і адкрытай для ўсіх краіны, як культурнага перакрыжавання Еўропы.

Усхвалявала. На-бліжаецца радасны для мяне юбілей: хутка споўніцца дзесяць гадоў з часу знаёмства з маёй мілай жонкай. Тады мы разам з Ксеніяй трапілі на падрыхтоўчыя курсы для паступлення ва універсітэт культуры, пасля разам (за адной партай) пяць гадоў вучыліся, потым (зноў жа за адным сталом) чатыры гады працавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы, ды і цяпер амаль заўжды і ўсюды разам. Трэба як след падрыхтавацца, каб зрабіць наша свята незабыўным.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алесь СУША, вучоны сакратар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика