Макей заклікаў СМІ ўстанавіць маральныя абмежавальнікі
11.06.2010 18:13
—
Новости Общества
|
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заклікаў СМІ ўстанавіць маральныя абмежавальнікі. Аб гэтым ён заявіў сёння на пленарным пасяджэнні V Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні».
На думку кіраўніка Адміністрацыі, апошнім часам СМІ часта садзейнічаюць разбурэнню маральных асноў грамадства. «Тое, што здавалася непахісным, сёння знішчаецца, што мыслілася як святыня, зневажаецца, тайнае, патаемнае падымаецца на смех», — сказаў Уладзімір Макей, падкрэсліўшы, што гэта недапушчальна. Калі СМІ не могуць аднавіць баланс у грамадстве і прытрымлівацца традыцыйных маральных каштоўнасцей, то яны, прынамсі, не павінны іх губіць і таптаць. Уладзімір Макей са шкадаваннем адзначыў, што многія СМІ не даюць маральнай апоры чалавеку, яны прасякнуты духам усеагульнага адмаўлення, скепсісу і злобы.Гэта прывяло ўжо да таго, што, як сведчаць сацапытанні, у многіх краінах зніжаецца давер да СМІ. Немалую ролю ў гэтым адыгрывае і тое, што многія журналісты прытрымліваюцца палітыкі двайных стандартаў. Менавіта так можна трактаваць спосаб падачы інфармацыі аб некаторых падзеях. Напрыклад, публічнае пакаранне смерцю прэзідэнта Ірака падносілася ў шэрагу СМІ як акт дэмакратыі, барацьбы з тэрарызмам, хоць ядзерная зброя (а гэта была галоўная прычына развязвання вайны ў Іраку) так і не была знойдзена. У той жа час краіны, дзе ёсць выключныя выпадкі прымянення смяротнага пакарання да маньякаў і забойцаў, абвяшчаюцца ганебнымі і другараднымі. «Даходзіць да таго, што нават асобы, асуджаныя за эканамічныя злачынствы, абвяшчаюцца змагарамі за свабоду і палітычнымі зняволенымі. Гэта датычыцца і Беларусі», — адзначыў Уладзімір Макей. Кіраўнік Адміністрацыі асабліва звярнуў увагу ўдзельнікаў медыяфоруму на існаванне розных трактовак свабоды слова.Для адных — гэта магчымасць гаварыць тое, што яны думаюць. Для іншых — магчымасць бессаромна хлусіць, узводзіць паклёп, зводзіць асабістыя рахункі і зарабляць грошы на плётках і правакацыях. Характэрна, што кожны прадугледжвае свабоду слова толькі для сябе. Уладзімір Макей перакананы: сёння з асаблівай вастрынёй стаіць пытанне аб экалогіі інфармацыйнай прасторы. «Свабода павінна быць не «ад», а «для», — лічыць ён. Глыбока памылковым, на яго думку, з’яўляецца меркаванне, што СМІ — гэта нібыта праблема нумар 1 для ўлады. Толькі слабая ўлада баіцца прэсы. Для моцнай улады бойкая прэса, жывыя СМІ і неабыякавыя журналісты — гэта дапамога, крыніца ведаў актуальных праблем грамадства, праблем людзей. Сёння свабодзе слова не столькі перашкаджаюць улада і дзяржапарат, але ў большай ступені ёй пагражаюць грошы і празмернасць інфармацыі, падкрэсліў Уладзімір Макей. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заклікаў СМІ ўстанавіць маральныя абмежавальнікі. Аб гэтым ён заявіў сёння на пленарным пасяджэнні V...
|
|