Геральдыка старая і новая. 21.by

Геральдыка старая і новая

14.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебскай вобласці з’явіцца свой гербоўнік
Гербоўнік, варта патлумачыць, гэта — кніга з апісаннем і малюнкамі ўсіх гербаў, якія сёння выкарыстоўваюцца як асобнымі паселішчамі, гарадамі, так і цэлымі рэгіёнамі. Менавіта такую кнігу, якая павінна выйсці да канца года, рыхтуюць архівісты.
Пра гэта гаварылася на адкрыцці першай у гісторыі рэгіёна выставы гербаў і сцягоў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці, арганізаванай у Віцебску. Усяго ж на ёй прадстаўлена 63 геральдычныя знакі, у тым ліку 37 гербаў населеных пунктаў і раёнаў. На пачэсным месцы — Дзяржаўныя герб і сцяг Рэспублікі Беларусь, герб і сцяг Віцебскай вобласці.
Цікава, што першым уладальнікам геральдычных знакаў у постсавецкі час стаў старажытны Полацк: вяртанне да даўніх традыцый адбылося ў горадзе ў 1994 годзе. З тых часоў гербы і сцягі з'явіліся не толькі ў многіх гарадоў і раёнаў Віцебшчыны, але нават і у вёскі Пераброддзе.
Між іншым, як расказаў начальнік аддзела па архівах і справаводстве Віцебскага аблвыканкама Сяргей Рублеўскі, у бліжэйшы час гербы і сцягі могуць з'явіцца таксама ў пасёлкаў Балбасава і Арэхаўск у Аршанскім раёне, сцяг — у Верхнядзвінска (герб ён атрымаў значна раней). А ў цэлым да канца года ў геральдычным спісе вобласці з’явіцца яшчэ прыкладна 10 знакаў.
Спецыялісты лічаць, што правільнае выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі дае добры выхаваўчы эфект.

Дзіяна Курыла

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскай вобласці з’явіцца свой гербоўнік
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика