Партыя БНФ лічыць, што гэта яна спыніла рост мытаў на аўтамабілі. 21.by

Партыя БНФ лічыць, што гэта яна спыніла рост мытаў на аўтамабілі

17.06.2010 16:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 чэрвеня Партыя БНФ накіравала ў Вярхоўны суд Беларусі скаргу на адмову Цэнтрвыбаркама ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму супраць павышэння увазных мытных пошлін на аўтамабілі.

З ініцыятывай правядзення такога рэферэндуму Партыя БНФ выступіла ў снежні 2009 года. Прадстаўнікі партыі прапанавалі вынесці на ўсенароднае галасаванне пытанне: «Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?»

20 мая ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на той падставе, што прапанаванае для вынясення на рэферэндум пытанне «не мае дакладнага і яснага характару, а адказы на яго могуць быць вытлумачаны па‑рознаму».

Нягледзячы на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, а таксама слабую надзею на задавальненне скаргі ў Вярхоўным судзе,

ініцыятары рэферэндуму лічаць свае дзеянні паспяховымі

.

«Відавочна, што з 1 ліпеня пошліны на ўвоз аўтамабіляў для фізічных асоб не ўзрастуць, — заявіў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 17 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

— Гэта адна з рэдкіх кампаній, што праводзіцца партыяй, якая прывяла да канкрэтнага выніку».

Паводле меркавання намесніка партыі Ігара Лялькова, ініцыятыва Партыі БНФ стала «каталізатарам выпрацоўкі актыўнай пазіцыі насельніцтва ў дачыненні да павышэння мытных пошлін».

Пры гэтым ён адзначыў, што мэта кампаніі — адмена павышэння мытных пошлін — дасягнута не цалкам, бо рашэнне аб павышэнні пошлін для юрыдычных асоб не адменена.

У сувязі з гэтым Партыя БНФ мае намер працягваць кампанію па адмене мытных пошлін на ўвоз аўтамабіляў. У прыватнасці, адпаведнае палажэнне ўтрымліваецца ў перадвыбарнай платформе кандыдата ў прэзідэнты ад партыі на будучых выбарах.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 чэрвеня Партыя БНФ накіравала ў Вярхоўны суд Беларусі скаргу на адмову Цэнтрвыбаркама ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму супраць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика