Лукашэнка: Беларусь прапануе Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 г., а на нафту ‑ з 1.01.2011
18.06.2010 17:44
—
Новости Общества
|
Беларусь прапануе Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — з 1 студзеня 2011 года. Пра гэта заявіў сёння журналістам кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гаворачы аб выніках нядаўніх перагавораў у Маскве, і ў прыватнасці аб пошлінах на нафту і нафтапрадукты для Беларусі (што з’яўляецца адным з асноўных спрэчных пытанняў у працэсе фарміравання Мытнага саюза), Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «пытанне не ў нас». «Вы чулі мае пастаянныя патрабаванні і заявы аб тым, што калі мы ствараем саюз, у тым ліку мытны, мы абавязкова павінны стварыць аднолькавыя ўмовы для ўсіх яго ўдзельнікаў. Гэта асноўны прынцып. Калі няма гэтай роўнасці, то пра які саюз можна весці размову?» — адзначыў ён. Больш за тое Мытны саюз складаецца з трох членаў, але адносіны Расіі па адным і тым жа пытанні да Беларусі і Казахстана часам адрозніваюцца. «Дапусцім, па пошлінах на нафту. Там — бяспошлінная нафта, а тут уводзіцца пошліна»,— прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, усе гэтыя пытанні былі абмеркаваны з кіраўніцтвам Расіі. У сваю чаргу прэзідэнт Расіі запытаў, якія Беларусь можа ўнесці прапановы. «Я ўнёс гэтыя прапановы і магу іх цяпер агучыць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік беларускай дзяржавы перакананы, што для таго, каб падысці да Мытнага саюза, вядома, трэба адмяняць мытныя пошліны. «Але я сказаў, добра, давайце з 1 студзеня будучага года адменім усе пошліны, а цяпер як крок добрай волі здымаем мытныя бар’еры, мытныя пошліны на нафтапрадукты. На нафтапрадукты здымаем цяпер, а мы пацерпім ужо да пачатку будучага года наконт пошлін на нафту», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Але з 1 студзеня будучага года гэтыя пошліны павінны быць зняты», — падкрэсліў ён. У такім выпадку, дадаў прэзідэнт, «мы, не чакаючы 1 студзеня, падпісваем усе дакументы, якія перш за ўсё ў інтарэсах Расіі».БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прапануе Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — з 1 студзеня 2011 года. Пра гэта заявіў сёння журналістам кіраўнік Беларусі...
|
|