Стараста вёскі Глінічы штодзень здае дзяржаве па 70 літраў малака. 21.by

Стараста вёскі Глінічы штодзень здае дзяржаве па 70 літраў малака

24.06.2010 12:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота А. БiбiкаваСтараста вёскі Глінічы Гелена Сідаровіч штодзень здае дзяржаве па 70 літраў малака. 

– Усё жыццё ў калгасе даяркай працавала, мабыць, таму і каровак так люблю, – добразычліва ўсміхаецца Гелена Рафаілаўна. – Мы з мужам трымаем чатыры рагулі. У полі зараз. Шкада, што вы не бачыце, якія яны ў нас прыгажуні. Яшчэ ў гаспадарцы кабылка ёсць, чатыры свінкі, курачкі, гусачкі, кураняткі...

Менавіта так, у ласкава-памяншальнай форме, пра ўсіх расказвае Рафаілаўна. Весці вялікую падсобную гаспадарку, самааддана працаваць на зямлі для Сідаровічаў не проста звыклая справа, а традыцыя. Так жылі іх бацькі, дзяды і прадзеды. 

– Бывала, трымала з паўсотні бройлерных куранят, па 40 індакачак, па два дзесяткі гусей, – працягвае гаспадыня. – Цяпер вось 77-мы год пайшоў. Але мы з Адольфавічам не здаёмся. Ды і дзеці ў нас добрыя, прыязджаюць з горада дапамагаць. 

...Іх усіх мы сустрэлі на падворку. Не ў той яго частцы, дзе трава-мурава і клумбы квітнеюць, а дзе вароты ад дыхтоўных хлеўчукоў акурат на палетак выходзяць. Ужо запрэглі коніка, каб баранаваць рана пасаджаную бульбачку, потым на нашых вачах некалькі пралётаў прайшоў за канём зграбны да сялянскай працы мужчына. У Сідаровічаў зяць не той, што ўзяць, а той, што сапраўдны памочнік! І дачка Аліна з Ліды прыехала дапамагчы бацькам: агарод вялікі разам з маці прапалоць, кветкавы рай на падворку абуладкаваць, у вялікім доме прыбрацца... З маленства ж прывучана да працы. 

Тое, што прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка паставіў перад урадам задачу распрацаваць праграму па падтрымцы і развіцці асабістых падсобных гаспадарак, у сям’і Сідаровічаў ведаюць. Лічаць гэта вельмі правільным і своечасовым. Гаспадарскую рысу ў людзях трэба культываваць. Гэта ў хрушчоўскія часы ў Гелены Рафаілаўны цялё ў даход дзяржавы адабралі, бо “дзве каровы” нельга было трымаць. Чаму? Рафаілаўна так да гэтага часу і не зразумела: што ж дрэннага ў тым, што чалавек працуе і нешта мае? Няўжо лепш лайдачыць і чакаць падачку адкуль-небудзь? На шчасце, сёння грамадства прыйшло да высновы, што моцная сялянская гаспадарка – гэта моцная эканоміка краіны.

– І старшыня сельвыканкама Уладзімір Сянюта, і кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Серахан у нас вельмі ўважлівыя да людскіх праблем, – гавораць Сідаровічы. А ветурач Валерый Іванавіч Зубрыцкі, калі ў нашай Зоркі пачало малако падаць, сярод ночы не адзін раз прыходзіў ёй працэдуры рабіць!

– Можна-можна жыць на вёсцы заможна, – падсумоўваюць нашу размову сяляне з Глінічаў. – Толькі не ляжы, мілая, а працуй! Не прападзеш! – так па-прасцяцку рэжуць праўду-матку. І гасцінна ў дом заклікаюць паспрабаваць свежага малачка ад Зоркі, Букеткі, Розы і Рамашкі. Ой і смачнае! 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стараста вёскі Глінічы Гелена Сідаровіч штодзень здае дзяржаве па 70 літраў малака.  – Усё жыццё ў калгасе даяркай працавала, мабыць, таму і каровак так люблю, –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика