Пошук арганізатараў выбуху на Дзень незалежнасьці пакуль безвыніковы. 21.by

Пошук арганізатараў выбуху на Дзень незалежнасьці пакуль безвыніковы

24.06.2010 16:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў у адказ на пытаньне агенцтва «Інтэрфакс» сказаў, што расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна выбуху ў Дзень незалежнасьці 3 ліпеня 2008 году ў Менску «ідзе ў плянавым рэжыме».

Па словах міністра, расьсьледаваньне справы не спынялася і цяпер маюцца некалькі варыянтаў яе вядзеньня: «Кожнаму падразьдзяленьню, якое займаецца расьсьледаваньнем справы, пастаўленая канкрэтная задача, за кожным падразьдзяленьнем замацаваная асобная вэрсія», ‑‑ удакладніў Куляшоў, нагадаўшы, што дадзеная справа знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў полі зроку Савету бясьпекі і МУС.

Анатоль Куляшоў таксама паведаміў, што 1 ліпеня, за два дні да сьвяткаваньня Дня незалежнасьці, органы ўнутраных спраў пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў у адказ на пытаньне агенцтва «Інтэрфакс» сказаў, што расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна выбуху...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика