Купіліся на прымальную цану. 21.by

Купіліся на прымальную цану

01.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25- і 28-гадовыя прайдзісветы падманулі сваіх кліентаў, якія "клюнулі" на танную прадукцыю, на больш як 35 мільёнаў рублёў

А напачатку, паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, двое непрацуючых жыхароў Маладзечанскага раёна, каб зручней было выманьваць грошы, арганізавалі фірму. Прычым тут таксама не абышлося без хітрасці: зарэгістраваная яна была на жыхара Мінскай вобласці, пашпарт якога лічыўся непрыдатным у Уздзенскім РАУС, а ўладальнік дакумента даведаўся, што ён "фірмач", толькі ад супрацоўнікаў міліцыі.

У далейшым, каб пабагацець, двое "бізнэсменаў" таксама асабліва не перапрацаваліся. Праз інтэрнэт кампаньёны разаслалі ў розныя будаўнічыя арганізацыі краіны прапановы на пастаўку металапрадукцыі — профільных труб, металічных вугалкоў, металапрофілю і г.д. А галоўнае — выставілі прымальную цану, каб кліент "папёр". Акрамя таго, умовай пастаўкі зрабілі стопрацэнтную перадаплату. Зразумела, што ахвотнікі знайшліся. Апошнім аферысты прапаноўвалі па факсе заключыць адпаведны дагавор, а грошы неабходна было пераводзіць на электронны разліковы рахунак, які папярэдне быў адкрыты ў адным з буйных банкаў. За непрацяглы час ахвярамі прайдзісветаў сталі шэсць будаўнічых арганізацый, якія пералічылі на рахунак фірмы больш за 35 мільёнаў рублёў. Між іншым, на большую частку гэтых грошай кампаньёны набылі 14 ноўтбукаў, пасля чаго зламыснікі зніклі.

Пасля таго, як адна з падманутых будаўнічых кампаній звярнулася па дапамогу да правааахоўнікаў, апошнім удалося ўстанавіць асобы аферыстаў. Як выявілася, адзін з іх раней нават працаваў у сталічнай будаўнічай фірме, дзе займаўся непасрэдна пастаўкамі металапрадукцыі. А затрымалі хітруноў толькі пасля таго, як яны адпачылі ў Італіі: аднаго адразу пасля вяртання на радзіму, а другі нейкі час хаваўся ад следства, аднак нарэшце прыйшоў з павіннай у міліцыю. Дарэчы, праваахоўнікамі былі канфіскаваныя ноўтбукі, якія зламыснікі купілі на вымантачаныя грошы.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25- і 28-гадовыя прайдзісветы падманулі сваіх кліентаў, якія "клюнулі" на танную прадукцыю, на больш як 35 мільёнаў рублёў А напачатку, паводле звестак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика