У Солах і Смургонях паміналі АКоўцаў
11.07.2010 21:11
—
Новости Общества
|
11 ліпеня ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Саюз палякаў у Беларусі правёў памінанне воінаў Арміі Краёвай, загінулых у ліпені 1944 года падчас аперацыі «Вострая Брама» па вызваленні Вільні ад нацыстаў.
У памінанні ўдзельнічалі прыкладна 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Камітэта па справах ветэранаў урада Польшчы і Інстытута нацыянальнай памяці (Варшава. Былі таксама ветэраны Арміі Краёвай, якія жывуць у Беларусі, польскія дыпламаты і польскія актывісты з розных рэгіёнаў. Як паведаміў старшыня галоўнай рады Саюза палякаў Андрэй Пачобут, у цырымоніі ўзялі ўдзел тры дэпутаты польскага сайма, з апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць». Прадстаўніку кіруючай партыі «Грамадзянская платформа» Роберту Тышкевічу, які таксама павінен быў узяць удзел у цырымоніі, адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Праграма памінання ўключала імшу ў касцёле вёскі Солы, а таксама наведванне адзіночных пахаванняў польскіх салдат і афіцэраў на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Як адзначыў Пачобут, у рамках аперацыі «Вострая Брама» прадугледжвалася супраца Арміі Краёвай з Чырвонай Арміяй. «Аднак пасля таго, як у выніку сумесных дзеянняў Вільню вызвалілі ад акупантаў, часткі Арміі Краёвай былі аточаныя сіламі НКВД, раззброеныя, а польскія афіцэры накіраваныя ў лагеры ГУЛАГа». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 ліпеня ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Саюз палякаў у Беларусі правёў памінанне воінаў Арміі Краёвай, загінулых у ліпені 1944 года падчас аперацыі...
|
|