Дзяўчына арыштаванага камерунскага футбаліста плануе пікет на Акрэсціна
12.07.2010 17:02
—
Новости Общества
|
Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама, затрыманага беларускімі памежнікамі больш за месяц таму, збіраецца ў Мінск. Яна даведзеная сітуацыяй да такога стану адчаю, што вырашыла зладзіць пікет ля следчага ізалятара на Акрэсціна. Менавіта там варатар нарвежскага футзальнага клуба дагэтуль чакае дэпартацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. «Ён знаходзіцца там, дзе знаходзіўся. Яго дзяўчына шле нам лісты. Яна абсалютна разгубленая, шле нам лісты і нават збіраецца ўжо сюды прыязджаць, рабіць пікет каля Акрэсціна і патрабаваць, каб яго выпусцілі». — заявіў праваабаронца. 12 ліпеня сп. Стэфановіч меў размову з дыпламатамі з амбасады Камеруна ў Маскве. Па іх словах, пакет дакументаў для вызвалення Гі Франсуа Тукама даўно дасланы ў Беларусь. Але беларускія памежныя службы гэтых дакументаў пакуль не атрымалі. Экспартаваць:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама, затрыманага беларускімі памежнікамі больш за месяц таму, збіраецца ў Мінск. Яна даведзеная сітуацыяй да такога стану...
|
|