Новы закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. 21.by

Новы закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства

21.07.2010 10:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі набыў моц новы закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства», прыняты парламентам у снежні 2009 года.

Кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў, які прадстаўляў яго дэпутатам, заявіў: новы закон «скіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання міграцыйнага патэнцыялу ў інтарэсах краіны», а таксама на тое, каб замежным грамадзянам у Беларусі «было камфортна».

Дакумент прадугледжвае павелічэнне тэрміну знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі з 3 да 5 працоўных дзён.

Уводзяцца дадатковыя органы, упаўнаважаныя на правядзенне працэдуры рэгістрацыі. Апрача гатэляў і аб’ектаў аграэкатурызму, да іх дадаліся санаторна-курортныя арганізацыі, у якіх знаходзяцца іншаземцы.

Новы закон захоўвае ўстаноўлены ў Беларусі тэрмін кароткатэрміновага знаходжання іншаземца на працягу 90 дзён і ўводзіць паняцце каляндарнага года. Гэта азначае, што замежны грамадзянін можа знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае жыхарства на працягу 90 сутак, з 1 студзеня па 31 снежня гэтага года.

Законам пашыраны катэгорыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія не падлягаюць рэгістрацыі. Да іх адносяцуца: дыпламаты, супрацоўнікі гандлёвых прадстаўніцтваў і члены іх сем’яў; кіраўнікі і супрацоўнікі прадстаўніцтваў і органаў міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, якія ў адпаведнасці са статутнымі дакументамі карыстаюцца прывілеямі і імунітэтам, а таксама члены іх сем’яў.

Ад рэгістрацыі таксама вызваляюцца іншаземцы, якія часова знаходзяцца ў сельскай мясцовасці і малых гарадах Беларусі на аснове дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму.

Паводле новага закона атрымаць дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі могуць іншаземцы, якія з’яўляюцца этнічнымі беларусамі або іх кроўнымі сваякамі па прамой сыходнай лініі (дзецьмі, унукамі, праўнукамі, якія нарадзіліся за межамі тэрыторыі сучаснай Беларусі), а таксама тыя, хто раней знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь або атрымліваў медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах у арганізацыях аховы здароўя рэспублікі.

Дазвол на часовае пражыванне выдаецца на 1 год. Надалей пры захаванні падставы можа быць выдадзены новы дазвол.

Разам з тым у новым законе прадугледжана дадатковая прычына для адмовы ў выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне іншаземцу, калі маюцца дакументы або звесткі, якія пацвярджаюць, што ён узяў шлюб з грамадзянінам Беларусі або іншаземцам, які пастаянна жыве на тэрыторыі нашай краіны, выключна ў мэтах атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне.

Кантроль за пражываннем іншаземцаў у рэспубліцы ўскладзены як на органы ўнутраных спраў, гэтак і на органы дзяржаўнай бяспекі, органы пагранічнай службы і Міністэрства замежных спраў.

Згодна з новым законам іншаземцы па патрабаванні службовых асоб згаданых праваахоўных органаў абавязаны прад’яўляць дакументы, якія даказваюць законнасць знаходжання ў краіне, а таксама даваць тлумачэнні, што адносяцца да іх знаходжання.

У мэтах выключэння ўмоў, якія садзейнічалі выкарыстанню тэрыторыі Беларусі для транзіту незаконных мігрантаў, новы закон прадугледжвае, што заяўленая мэта ўезду іншаземца павінна адпавядаць падставе, па якой ён звяртаецца па выдачу дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне.

Паводле звестак МУС, штогод Беларусь наведваюць больш як 3 мільёны замежных грамадзян і асоб без грамадзянства; органы ўнутраных спраў разглядаюць каля 12 тысяч хадайніцтваў аб выдачы дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Беларусі. 50% іншаземцаў, якія прыбываюць у Беларусь, маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі набыў моц новы закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства», прыняты парламентам у снежні 2009 года. Кіраўнік МУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика