Лукашэнка едзе ў Заходнюю Беларусь. 21.by

Лукашэнка едзе ў Заходнюю Беларусь

22.07.2010 09:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У канцы гэтага тыдня Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочую паездку па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а на наступным тыдні праінспектуе іншыя рэгіёны краіны.

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта, падрыхтаваным пасля даклада яму 21 ліпеня губернатараў Віцебскай і Гродзенскай абласцей аб ходзе ўборачнай кампаніі.

На сёння ў гэтых рэгіёнах убрана прыкладна па 6% плошчаў збожжавых, заканчваецца ўборка азімага рапсу (убрана ўжо больш за 75%). Як праінфармавалі прэзідэнта Аляксандр Косінец і Сямён Шапіра, у найбліжэйшыя дзень-два вобласці выйдуць на масавую ўборку збожжавых з тэмпам каля 5% штодзённа.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я прэзідэнт звярнуў увагу губернатараў на неабходнасць нарошчвання тэмпаў уборкі, яе якасць, мінімізацыю страт ураджаю. Ён таксама запатрабаваў своечасова і рацыянальна правесці ўборку саломы, выкарыстоўваць яе як арганічнае угнаенне, а таксама забяспечыць пасеў азімага рапсу ў аптымальныя тэрміны.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы гэтага тыдня Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочую паездку па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а на наступным тыдні праінспектуе іншыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика