Праз невысносную спёку ДАІ рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад паездак. 21.by

Праз невысносную спёку ДАІ рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад паездак

23.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З улікам прагназаванага метэаролагамі ўзмацнення гарачыні да +35—37 градусаў упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі рэкамендуе кіроўцам пры магчымасці адмовіцца ад паездак.Настойліва прапануецца таксама кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку. У выпадку недамагання або перагрэву — спыніцца ў цені і не працягваць руху, пакуль не стане лепш.

ДАІ папярэджвае, што ў гарачае надвор'е кіроўцы хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з'яўляецца галавакружэнне, вяласць, санлівасць. Усё гэта ўплывае на бяспеку дарожнага руху.

У выхадныя нарады дарожна-патрульнай службы ДАІ будуць кантраляваць бяспеку дарожнага руху на дарогах і ў месцах масавага адпачынку грамадзян з максімальным выкарыстаннем усіх тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў для арганізацыі бяспекі дарожнага руху.

Асабліва ўвага будзе надавацца выкананню ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, наяўнасці права кіравання, фізічнаму стану кіроўцаў, выкарыстанню рэменя бяспекі.

Крынiца: Наша Ніва

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З улікам прагназаванага метэаролагамі ўзмацнення гарачыні да +35—37 градусаў упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі рэкамендуе кіроўцам пры магчымасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика